Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
        1 2 3
4 56 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



«Осенью цены на недвижимость снова начнут расти»
17:11, 05/06/2007

Действительно ли в Беларуси цены на квартире начали снижаться – после стремительного роста в начале этого года? Какими средствами государство может повлиять на рынок недвижимости? Какая перспектива цен на рынке недвижимости? Эти и другие вопросы за круглым столом на «Радыё Свабода» обсуждают сотрудница агентства недвижимости Татьяна Снитко и экономист Михаил Залесский.

Жыльля будуецца ўсё менш

Цыганкоў: “У пачатку гэтага году ў Беларусі адбыўся выбух цэнаў на нерухомасьць, яны расьлі 15-20 працэнтаў штомесяц.У выніку кошт квадратнага мэтру менскай кватэры дасягнуў 2 тысячаў даляраў. Фактычна за год, зь мінулага чэрвеня, цэны вырасьлі ў 2 разы. І вось цяпер у беларускай прэсе адмыслоўцы ў галіне нерухомасьці сьцьвярджаюць, што цэны на кватэры павінны пачаць зьмяншацца, ці хаця б дынаміка росту цэнаў пачне зьмяншацца. Ці так гэта на самай справе і калі так, то чым можна патлумачыць гэтую зьяву?”

Сьнітко: “Сапраўды, цэны трошкі пачалі зьніжацца. Рынак нерухомасьці “насыціўся”, і цяпер стала вельмі складана прадаваць кватэры. Калі раней аднапакаёўка знаходзіла свайго пакупніка за дзень-два, то цяпер яна можа прадавацца месяц, і таму прадаўцы вымушаныя ісьці на саступкі. Гэта прывяло да таго, што вельмі актывізаваўся попыт на пакоі, а таксама на кватэры і дамы ў прыгарадзе”.

Цыганкоў: “А як часта сярод угодаў сустракаюцца рэальныя грашовыя пакупкі? Бо, наколькі я ведаю, большасьць “пакупак” кватэр – гэта абмен, абмен з даплатай. Ці былі варыянты, калі людзі рэальна прыносяць 80 тысяч за аднапакаёвую кватэру?”

Сьнітко: “Былі, прыносілі і сто тысяч, і вышэй. Але, сапраўды, гэта вельмі невялікі працэнт угодаў. Большасьць – гэта разьмены альбо крэдытныя грошы, а часта і тое, і гэта, калі бяруць крэдыт, каб хапіла на даплату”.

Цыганкоў: “Міхал, на вашу думку, цяперашняя тэндэнцыя да зьніжэньня – гэта сэзонны працэс, ці яна зьвязаная з доўгатэрміновай пэрспэктывай?”

Залескі: “Вось якраз давайце пра доўгатэрміновыя працэсы. Паглядзім колькасьць кватэраў, пабудаваных у Беларусі на тысячу чалавек за год. У 1970 – 10, у 1990 – 8, у 2006 – 5. Пры ўсім жаданьні ня ўгледзіш ніякай тэндэнцыі да падвышэньня. Чвэрць гарадзкіх жыхароў і кожны пяцідзясяты вясковец стаяць у чарзе.

Таму попыт ня зьменшыўся. Павялічэньня попыту не адбываецца, бо ў краіне зьніжаецца колькасьць дзяцей і маладых людзей. Але ў сувязі з тым, што грашовыя прыбыткі сталі ўзрастаць, прапанова павысілася. І тут попыт і прапанова на сёньняшняй мяжы сутыкнуліся. Але можа быць толькі стабілізацыя, але не падзеньне цэнаў”.

Спыненьне росту цэнаў – гэта проста сэзонны працэс

Сьнітко: “Спыненьне росту цэнаў – гэта проста сэзонны працэс. Гэта зьвязана ня толькі з тым, што цэны дасягнулі сваёй столі і насыціўся рынак на нейкі час, але і з падзеньнем актыўнасьці пакупнікоў, што заўсёды назіраецца летам. Затое зараз узрос попыт на лецішчы, лецішча цяпер самы хадавы тавар. Мяркую, што з восені цэны зноў пачнуць расьці”.

Цыганкоў: “Якой павінна быць роля дзяржавы ў рэгуляваньні рынку нерухомасьці? Мы чулі неаднаразова гучныя заявы Аляксандра Лукашэнкі, што дзяржава ўмяшаецца і навядзе парадак у будаўніцтве, зьнізіць цэны – у адказ цэны толькі растуць. Ці правільна ўмешваецца дзяржава ў рынак нерухомасьці і якой мусіць быць яе роля ў рэгуляваньні гэтага рынку?”

Залескі: “Тое ўмяшаньне, якое ёсьць, удалым назваць цяжка. Бо гэта ўпартае вяртаньне да сацыялістычнай практыкі, у якой “давалася” жыльлё. А там, дзе пачынаюць “даваць”, зьяўляецца разьмеркавальнік і “падыходы” да яго. Зьяўляецца хабарніцтва і ўсё астатняе. Спробы адміністрацыйнага ціску на будаўнікоў, каб прымусіць іх прадаваць па нізкіх коштах пэўным катэгорыям – таксама неэфэктыўныя. Падрадчыкі не зацікаўленыя ў такім падыходзе.

Што магла б дзяржава зрабіць? Дзяржава магла б разьняволіць гэты другасны рынак, зрабіць яго больш эфэктыўным. Тады б у нас адбылося перамяшчэньне тых людзей, якія ня ў стане аплачваць свае вялікія кватэры, у меншыя. І яны б не баяліся зьявіцца на гэтым рынку, бо зараз многія баяцца, што іх абдураць”.

У Бэльгіі 77 квадратных мэтраў жыльля на чалавека, у Літве – 39, у Беларусі – 25

Цыганкоў: “Тацяна, а як на вашу працу ў агенстве ўплываюць нейкія дзяржаўныя ўстаноўкі і рашэньні? Напрыклад, калі банкі мяняюць крэдытныя стаўкі?”

Сьнітко: “Усё больш людзей пачынае шукаць сабе кватэры з дапамогай крэдытаў. Пры гэтым ня ўсе банкі на аднолькавых умовах іх выдаюць. Часам знойдзеш пакупнікоў, падпішаш дамову, а потым чакаем некалькі тыдняў, пакуль банкі вырашаць свае пытаньні і выдадуць крэдыт. Тым ня менш, усё больш людзей спадзяецца на крэдыты ў вырашэньні сваёй жыльлёвай праблемы”.

Цыганкоў: “У Беларусі адсутнічае іпатэка. Калі б гэты інстытут быў уведзены, гэта магло б паўплываць на кошты жыльля?”

Сьнітко: “Вядома ж, гэта магло б паўплываць на здольнасьць многіх людзей здабыць сабе жыльлё. Долевае будаўніцтва кватэраў стала б больш даступным. Увогуле, у нас многія рашэньні ў сфэры нерухомасьці спазьняюцца”.

Залескі: “Іпатэка рэальна дзейнічае, калі чысты прыбытак на чалавека ў сям’і складае ня менш за 200 даляраў. Бо каб захаваць сваю кватэру і набыць новую, трэба выплачваць штомесяц істотныя грошы.

І зьвярну ўвагу на наступныя лічбы: сярэдняя жылая плошча на чалавека – у Бэльгіі 77 квадратных мэтраў, у Літве – 39, у Славаччыне – 33, у Беларусі – 25”.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Zvuki.ru: 200 тыс. рублей для Вилли Токарева – только начало?
медицинское страхование
проходимые квадроциклы хонда подробно
Приобрести готовые интернет-магазины на 1С-Битрикс за 4900 руб.