Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заговорили родственники жертв сталинских репрессий 11:44, 13/06/2007
Члены оргкомитета по созданию партии «Белорусская христианская демократия» (БХД) посетили на этой неделе деревни Гомельского района и поговорили с местными жителями, которые сообщили им о расстрелах в урочище Батулинщина в 1937 году. Жители деревни Контокузовка показали место расстрела и захоронение людей, на котором в это время ведет раскопки поисковый батальон.
“Майго бацьку забралі сярод ночы і завезьлі ў Гомель, у турму. Яго, малопісьменнага селяніна, абвінавачвалі ў сувязях з замежнай выведкай. Калі маці хадзіла ў турму да яго і зьвярталася з просьбай аб дапамозе ў розныя інстанцыі, дык адзін супрацоўнік НКУС ёй наўпрост сказаў, што лепш нікуды не зьвяртацца, бо лёс бацькі ўжо перадвызначаны. А маці пагражалі, што калі будзе заступацца за яго, дык пойдзе ўсьлед за бацькам. У 1956 годзе бацьку рэабілітавалі. Я чытала ягоную справу, у якой было напісана, што вырак — расстрэл — быў прыведзены ў выкананьне 28 кастрычніка 1937 года. А дзе, мне не сказалі. Але мы ведалі, што гэта было недалёка ад вёскі, ва ўрочышчы Батуліншчына. Там часта расстрэльвалі людзей, прывозілі машынамі позна ўначы. І адзін міліцыянт распавядаў па сэкрэце сваёй сяброўцы — нашай аднавяскоўцы — аб расстрэле ў гэтым лесе нашых бацькоў, жыхароў Кантакузаўкі. Ён казаў, што адзін зь іх, Сотнікаў Панцялей, вельмі плакаў і ўсе пытаўся ў катаў, за што яго расстрэльваюць,” – паведаміла БелаПАН жыхарка Гомеля, ураджэнка вёскі Кантакузаўка Вера Вінакурава. У 1937 годзе ў гэтай вёсцы супрацоўнікі НКУС арыштавалі 20 чалавек.
“Майго бацьку НКУС забраў у 1937 годзе. Мне тады было 10 гадоў, але я добра памятаю гэты момант. Больш я яго ніколі не бачыла. Але міліцыянт распавёў «па сакрэце» адной нашай дзяўчыне аб расстрэле ў Батуліншчыне майго бацькі і іншых аднавяскоўцаў. Неўзабаве пасьля гэтых падзеяў нас прымусілі садзіць у гэтым урочышчы, на месцы расстрэлу, сасновы лес, але нават коні станавіліся дыбам і не ішлі далей. І мы ўбачылі там рукі, якія проста тырчэлі зь зямлі, галёшы, парванае адзеньне. А хлопцы нашыя падыйшлі бліжэй і ўбачылі яму, закіданую галінамі і неглыбока прысыпаную пяском. Там ляжалі забітыя людзі, мы спалохаліся і ўцяклі. А заўтра гэтая яма ўжо была добра засыпаная зямлёй, і нават сосны былі ўжо пасаджаныя — на касьцях нашых бацькоў,” – падцьвярджае словы аднавяскоўкі Вольга Маржанава:
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар вёскі Краснае Гомельскага раёна Аляксандр Котаў сьцвярджае, што ў лесе пад Гомелем, дзе зараз вядуцца раскопкі масавых пахаваньняў, у 1937 годзе быў расстраляны ягоны бацька . Як паведаміў БелаПАН А. Котаў, у 1993 годзе ён разам са сваёй сястрой зьвяртаўся ва Ўпраўленьне КДБ па Гомельскай вобласьці. Там яму былі выдадзеныя дакуманты па справе яго бацькі Фёдара Котава, які быў арыштаваны падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Па словах ветэрана, у справе было запісана, што Ф. Котаў расстраляны 28 кастрычніка 1937 года ў раёне 9-га кіламетра Чарнігаўскага шасэ.
Відэазапіс са сьведчаньнямі ветэрана актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) маюць намер выкарыстоўваць для доказу таго, што на месцы раскопак растраляныя рэпрэсаваныя.