Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Распространителей газет заставляют экипироваться на 4 миллиона рублей 13:01, 13/06/2007
Редакторы брестских негосударственных газет, которые распространяются в городе через сеть уличной торговли, 12 июня получили письма из местного горисполкома, где сообщается, что действие всех выданных редакциям разрешений на реализацию изданий на территории Бреста заканчивается c 7 июня.
Гэта робіцца “ў сувязі з прыняццем рашэння гарвыканкама “Аб зацвярджэнні Палажэння аб рабоце грамадскіх распаўсюднікаў друкаваных выданняў”, – паведамляецца ў лістах за подпісам намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама В.Хафізава.
Для атрымання новага дазволу рэдакцыі недзяржаўных газет павінны выканаць шэраг ўмоў. У прыватнасці, паводле патрабавання зацверджанага Палажэння, усе грамадскія распаўсюднікі перыёдыкаў павінны быць апрануты ў адмысловыя накідкі і кепкі з надпісам “Прэса Брэста”. Рэдакцыі мусяць таксама аснасціць гандляроў пераноснымі столікамі, сумкамі для газет і кантэйнерамі на цялежках.
Да 16 чэрвеня 2007 г. рэдакцыям выданняў неабходна зрабіць заяўкі на закупку гэткай амуніцыі і абсталявання. У лісце ўказаны арыенціровачны кошт аднаго камплекта – 3,5-4 мільёны рублёў.
“На сёння мы карыстаемся паслугамі прыкладна 80 грамадскіх распаўсюднікаў, – расказаў прэс-службе БАЖ рэдактар “Брестского курьера” Мікалай Аляксандраў. – Таму мы – кіраўнікі выданняў, якія распаўсюджваюцца праз вулічны гандаль: “Брестский курьер”, “Вечерний Брест”, “Брестская газета”, “Из рук в руки”, – дамовілі набыць гэтае абсталяванне для гандляроў у складчыну”.
“Каардынацыю” выканання патрабавання гарвыканкам усклаў на рэдакцыю газеты “Вечерний Брест”. Астатнія рэдакцыі папярэджаны, што “не аформіўшым заказ, дазвол гарвыканкама на арганізацыю гандлю друкаванымі выданнямі праз грамадскіх распаўсюднікаў разглядацца не будзе”.
Пакуль пытанне вырашаецца, прэтэнзій да нашых распаўсюднікаў няма, – кажа Мікалай Аляксандраў.