Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30  




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



«Советская Белоруссия» абараняе ўладальнікаў спадарожнікавых талерак
18:25, 19/06/2007

У артыкуле «Не своя тарелка» журналіст газэты “Советская Белоруссия” Дзьмітры Крат падзяляе клопат уладальнікаў спадарожнікавых антэнаў і кандыцыянэраў, ад якіх на іх усталяваньне ЖЭСы патрабуюць праектную дакумэнтацыю. Журналіст пачаў высьвятляць матывацыю новаўвядзеньня і атрымаў нечаканыя вынікі: у гарадзкіх установах, «якія па логіцы рэчаў павінныя быць у курсе, пакуль толькі выказваюць здагадкі».

Ва ўпраўленьні ЖКГ Менгарвыканкаму нібыта прыгадалі, што яшчэ ў сьнежні 2006 г. выйшла пастанова Менгарвыканкама , якая прадпісвала ўзаконіць мантаж антэнаў на фасадах дамоў. Тэрмін выкананьня быў прызначаны да канца траўня 2007 г. Сп. Крат паспрабаваў высьветліць парадак узаконьваньня «талеркі» і час, неабходны на выкананьне ўсіх працэдураў. Аднак нават у «Белжылпраекце» ён не здабыў грунтоўнай інфармацыі на гэты Конт, паведамляе “Наша Ніва”.

У артыкуле «Процедурный вопрос» за 19 чэрвеня 2007 г. той жа аўтар супакойвае чытачоў выказваньнем галоўнага архітэктара Менску Віктара Нікіціна, які паведаміў, што парадак усталяваньня канструкцыяў на фасадах будынкаў толькі распрацоўваецца. Паводле ягоных словаў, у новай пастанове Менгарвыканкаму будзе дакладна прапісаны мэханізм разьмяшчэньня антэнаў і кандыцыянэраў. Пастанову падпішуць магчыма ўжо ў верасьні. Адразу пасьля гэтага адбудзецца рэвізія ўсіх наяўных канструкцыяў на адпаведнасьць новым правілам. Паводле гарадзкіх уладаў у Менску зафіксавана каля 10500 спадарожнікавых антэнаў і 2500 кандыцыянэраў. Толькі каля 40 антэнаў усталяваныя пасьля кансультацыяў з архітэктарамі.

У абодвух артыкулах аўтар так і не прыводзіць якой-кольвек сур’ёзнай вэрсіі раптоўнага наступу на «талеркі».




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: