|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Лукашенко дается 4-8 недель на переход к НЭПу 17:32, 21/06/2007 Заява стрыманая. З акцэнтам на ўроне інтарэсам простых грамадзянаў. Без тае бравады, што дэманстравалася на высокім узроўні паўгоду таму, калі фактычна й было прынятае рашэньне Эўразьвязу: "Што мы такое страцілі? Ці то $100 млн., ці то $200 млн., гэта мы не заўважым. Гэта не запазычанасьць Расеі за газ ды нафту. Перажывем, абыдземся!". Проціпастаўляць адныя страты іншым паводле вэктару наўрад ці лягічна. Бо з усіх бакоў у мінусе, і гэта сума з нарастаючым вынікам. Дарэчы, што да сумы ўрону ад вылету з Абагуленай сыстэмы прэфэрэнцыяў, дык арытмэтыкай для першае клясы тут не абыдзешся. Калі мэханічна вылічыць, колькі складаюць 3% падвышэньня мыта, нібыта й сапраўды ня страшна. Але ж тут найболей пацягнуць ускосныя страты, якія будуць расьці сьнежным камяком, калі непрыемная гісторыя зацягнецца. Краіна з "чорнай меткай" — ня лепшы партнэр для заключэньня новых бізнэс-кантрактаў. З апазыцыі (у шырокім сэнсе) на гэтым пытаньні пакуль што зрабіў сабе цалкам пісьменны піяр Аляксандар Ярашук. Заўважце: ён і ягоны БКДП прымусілі сябе паважаць. Зь ім сустракалася Пяткевіч, яго стараюцца не чапаць майстры бруднай прапаганды. Між тым маглі б выявіць сябе і лідэры палітычнай апазыцыі. Во калі быў бы дарэчы адкрыты ліст наверх, напрыклад, ад Мілінкевіча! Вы, маўляў, зьмякчыце закон аб прафсаюзах ды выпусьціце Казуліна, а я, выкарыстоўваючы свае сувязі ў Эўропе, паклапачуся пра найхутчэйшае аднаўленьне статус-кво! Як можна зразумець са слоў таго ж Ярашука, правадыры партыйнай апазыцыі ня рвуцца гуляць на гэтай паляне празь нюансы асабістых дачыненьняў. Для асобных болей актуальная зараз прапаганда гістарычных тэзаў чарговай канфэрэнцыі ў Маскве з тамтэйшымі правымі ("Левыя і правыя — два галёшы параю", — зьедліва зазначыў нехта з блогераў). Стары сюжэт! Дарэчы, наконт Масквы. Чарговы жорсткі аналітык ад Суздальцава. Каму цяжка адолець усе зыгзагі мэтафараў, верставыя слупы эпіграфаў ды плыні сарказму, адразу дакладаю пра сухую астачу. Сэнс такі: надзеі беларускага боку на выратавальную сустрэчу з Пуціным разьвеяліся, з "асымэтрычным адказам" таксама ня сьвеціць. Масква працягвае трымаць на эканамічным кручку. Уваход у яшчэ болей жорсткае цэнавае поле 2008 году можа быць для беларускай эканомікі пагібельным. Рэзюмэ: "У выпадку калі А.Лукашэнка наважыцца ісьці наперад без Масквы, цягам наступных 4-8 тыдняў беларускі прэзыдэнт мусіць вылучыць новую эканамічную палітыку (НЭП) для Беларусі, якая б забясьпечыла гістарычна імгненнае ўваходжаньне краіны ў рынкавы фармат дачыненьняў зь яе асноўным эканамічным партнэрам". Адлік пайшоў. Канешне, наконт імгненнасьці, нават гістарычнай, ёсьць сумневы. Але несумненна тое, што высокае беларускае кіраўніцтва сёньня сапраўды заціснутае ў кут рынкавымі імпэратывамі. І адным продажам "блакітных фішак" становішча не ўратуеш.
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|