|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Белорусский посол обиделся на власти Гданьска? 11:42, 26/06/2007 В этот же день местная «Газета» написала, что сотрудник консульства Беларуси обратился в магистратуру по поводу стихотворения «Пророк». По мнению общественного активиста Павла Можейко, это стихотворение, призывающее: «Паўстаньце, рабскія натуры, пакіньце свой адвечны сон...», весьма актуально сегодня для белорусов. Поэтому диппредставительство сразу отреагировало, поскольку песня на слова Купалы должна была прозвучать во время открытия памятника. Но Гданьск не согласился вычеркнуть песню из своих планов. Памятник поставлен на пересечении улиц Янки Купал и Мстивого ІІ в Гданьске – Оливе, он приурочен к 125-летия со дня рождения белорусского поэта. Инициатором увековечивания памяти Купалы была белорусская диаспора Гданьска. Прарок Сярод маны, сярод насмешкаў, Знак нейкі тулячы к грудзям, Ішоў прарок пясчанай сцежкай З навукай новаю к людзям. Праціўны вецер лез у вочы І плачам пеў, як дзіцянё, Звяр`ё зубамі йграла ўночы, Днём выла ў небе груганне. А ён, незнаючы граніцаў, Ішоў, хістаючысь, наўслонь; Агонь біў толькі з-пад зраніцаў, Вялікіх праўд святы агонь. Душа палала дзіўным жарам, Бы з зораў выснутая ніць, Што свет магла б сваім пажарам Абвіць і к сонцу ўваскрасіць. Ужо з сваім аклічным словам Прарок далёка быў вядом, Народу шмат збудзіў к дням новым, Даў славу братнюю братом. Аж так дасяг - аквечан хвалай - Зямлі забранай сумных хат, Дзе царства цемры панавала, Дзе сілу ўзяў над катам кат. Народ змарнеўшы таго краю Свайго нат імені не знаў, Як непатрэбшчына якая, Гібеў на свеце і канаў. Галовы людзі пахіліўшы, Зямлю капалі як краты, Ўтапіўшы ў мёртвай ночнай цішы Усе жаданні яснаты. Паўстанце, рабскія натуры, Пакіньце свой адвечны сон, Загаманіце віхрам, бурай, Каб ажна дрогнуў ваш палон. Пара у рукі браць паходні Ўставаць, ісці, ноч асвятляць! Бо што не возьмеце сягодня, Таго і заўтра вам не ўзяць. За мной, за мной, забраны людзе! Я добрай доляй послан к вам І знаю, што было, што будзе, І вас у крыўду не аддам! Так гаварыў і з рабства клікаў Людзей на волю той прарок, Ждучы з трывогаю вялікай Ад іх адказу неўнарок. А людзі, глянуўшы на сонца Ў адказ казалі грамадой: - Па колькі ж нам дасі чырвонцаў, Калі мы пойдзем за табой?... Янка Купала 1912 г.
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|