Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 РЕКЛАМА 
 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Феерверк для нацыі
10:46, 03/07/2007, Уладзімір Халіп

Дзікае і недарэчнае здарэнне. Вядомы літаратуразнаўца выходзіў з метро. Сціснуты ў натоўпе, адчуў сябе зусім кепска. Паспяшаўся знайсці лекі, якія апошнім часам даводзілася заўсёды трымаць напагатове. Праглынуў таблетку, пайшоў далей. Падбегла дзяўчынка: нешта вы згубілі. Азірнуўся. На каменных плітах ляжалі некалькі газет. Натоўп іх старанна абыходзіў. Вярнуўся, падняў. І ўбачыў перад сабой міліцыянта.

Сталага, паважанага ўсімі чалавека, адвялі ў міліцэйскі пакой. Далей – паводле незабыўнага верша Аркадзя Куляшова: доўгі і нудны пачаўся дапрос. Хто такі? Навошта столькі газет? Чаму не тыя, якія чытаюць усе? Ішоў час. У міліцэйскім бункеры было ўжо цяжка дыхаць. Лекі не дапамагалі. А міліцыянт па тэлефоне старанна дакладаў начальству аб затрыманні падазронага. У якога сумка, поўная газет. Не тых. І апошні, важкі аргумент: “гаварыт па-беларуски”.

Ці то ў начальства хапіла розуму ўцяміць, што інцыдэнт на ордэн не пацягне, ці пільны вартавы заўважыў перамены ў абліччы затрыманага, але хуткая дапамога была выклікана. Брыгада сваю справу ведала. Хвораму дапамаглі. І нават дадому адвезлі. Нязначнае, увогуле, здарэнне. Можа, і не варта ўзгадваць пра тое.

Калісьці Таварыства беларускай мовы заклікала: гаворым усе па-беларуску! Дзе б ні былі. Кожны дзень і кожную хвіліну. Мы – на сваёй зямлі.

Спрабавалі? І было вам утульна на сваёй зямлі? І на замову славутай філіжанкі кавы паўсюдна бачылі добрую ўсмешку ў адказ? І высокі чыноўнік, да якога акалічнасці змусілі звярнуцца, пачуўшы беларускую гаворку, не наліўся чырванню, а паспяшаўся перайсці на спрадвечна дзяржаўную мову Беларусі?

Ды што там гэта сумнавядомая філіжанка кавы! Афіцыянтачка, нявіннае дзіця рэжыму, магла і сапраўды не чуць ніколі пра тую філіжанку. А вось Нацыянальная (заўважце!) акадэмія навук Рэспублікі Беларусь, для якой дзяржаўнасць мовы не сакрэт, адказвае на запыт грамадскай арганізацыі. Дыскутуецца пытанне даўняе, бязмежна абрыдлае ўсім тутэйшым установам – неабходнасць адкрыцця універсітэта, у якім вялося б выкладанне на мове беларускай.

Акадэмія навук – установа грунтоўная. Гэта не міліцыянт у метро. Услухаемся ў велічныя словы класікаў тутэйшай навуковай думкі. “Нельга згадзіцца з прапановай аб стварэнні ў Мінску шматпрофільнага беларускамоўнага універсітэта. Беларуская мова з”яўляецца дзяржаўнай у Рэспубліцы Беларусь. У ВНУ дысцыпліны чытаюцца ў тым ліку і на беларускай мове (напрыклад, “Гісторыя Беларусі” і шэраг іншых)… Разам з тым, неабгрунтаваным з”яўляецца сцвярджэнне аўтараў звароту, што ў сённяшніх умовах адбываецца “дэнацыяналізацыя і самаўдушэнне беларусаў”. Наадварот, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, дзякуючы захадам кіраўніцтва нашай дзяржавы, а таксама намаганням навукоўцаў і педагогаў, ўсё больш усведамляюць сябе як самастойную і суверэнную нацыю з багатай гісторыяй і культурай, якая здольна забяспечыць усе неабходныя ўмовы для свайго паспяховага развіцця”.
Вось так, няхай ведаюць розныя там правакатары! Нездарма ж падпісвае адказ не які-небудзь дробны кручок з акадэмічнай абслугі, а сапраўдная навуковая кагорта – намеснік Старшыні прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік А.Лесніковіч, старшыня камісіі па гісторыі навукі ў Беларусі, акадэмік М.Барысевіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар А.Каваленя.

Якая моц! Невыпадкова ж менавіта нашы навукоўцы вылічылі, што цэнтр Еўропы – тут. Летувісы, славакі ды іншыя паспяшаліся знайсці ў сябе пад бокам адпаведны цэнтр. Але пасля такога адкрыцця, як вышэйзгаданае пасланне, ім лепш бы памаўчаць. Дзе яшчэ можа быць цэнтр, калі не тут? Хіба французскія акадэмікі – а яшчэ “несмяротныя”! – здолелі дадумацца да таго, што паколькі гісторыя Францыі “і шэраг іншых” выкладаюцца на французкай мове, усе астатнія дысцыпліны варта выкладаць на ангельскай, або на той жа рускай. І ўвогуле, навошта краіне, дзе французская мова – дзяржаўная, франкамоўныя універсітэты.

Пашчасціла не ўсім жыць у цэнтры Еўропы. А там, далей, што толькі не здаралася. Хто ж не памятае, як кайзераўскі яфрэйтар, няўдалы мастак, дарваўшыся да ўлады, загадаў на адзенне пэўнай часткі насельніцтва нашываць жоўтыя зоркі. І давялося каралю Даніі выходзіць да сваіх падданых з гэткай жа зоркай, бо сорамна было за дзікунства ў Еўропе.

Але што нам тамтэйшыя зараснікі палітычных хмызнякоў! У нас, у цэнтры, усё прыстойна, далікатна. Розныя там гета, нашыўкі на адзенні, калючыя драты – гэта ўбогія ідэі цемрашалаў. Сучаснае жыццё вымагае прастаты. Паставіў знакаміты рэжысёр не той спектакль – і няхай сабе. Навошта пасылаць па яго таварышаў у ботах? Проста ветліва спытайце, як яму дзесяты год без тэатра? Галоўны рэдактар часопіса быў надта неабачлівы ў падборы аўтараў і твораў. Хіба яго хто папракнуў? Але пасля марных пошукаў працы, пагадзіўшыся нават на месца вартаўніка, так яго і не дамогся. Краіна невялікая. А прозвішча прыкметнае. Ды што рэдактар – увесь Саюз пісьменнікаў, які не зразумеў своечасова, пра што і на якой мове яго сябрам варта пісаць, дзе цяпер туляецца?
З нічога, ніадкуль узнікае непрыкметная, няўлоўная лінія, якая жорстка і дакладна аддзяляе сваіх ад чужых. Было ж абвешчана ўсім: беларусы – гэта рускія, толькі са знакам якасці. Вам няўтульна пад гэтым знакам? У вас алергія на спалучэнне чырвонага з зялёным? Жыць не можаце без клятай філіжанкі кавы? Калі ласка, - вось за тую лінію. Там няма “ні жаровен, ні чарцей”. Там не так ужо кепска. Да таго ж там лепшыя людзі, якімі яшчэ нядаўна так ганарылася краіна.

Гуманізм – адметнасць усёй Еўропы. А тым болей – яе цэнтра. І вось ужо ААН скасоўвае пасаду пастаяннага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі. І тым, хто захацеў бы сёння захаваць узровень прыстойнасці, так высока ўзнятай тым незабыўным каралём, сёння нечага нашыць у знак пратэста. Няма ніякіх сімвалаў уціску. А віртуальная лінія падзелу – дзе яна? Хто яе бачыў?

І запрасілі ўсіх, без выключэння, 3 ліпеня сабрацца каля славутай стэлы – сімвала сталіцы. І ўсім у адзіным парыве, разам з родным амонам і пераапранутым КДБ заспяваць узрушана і шчыра: “Мы, беларусы, мірныя людзі…” На беларускай жа мове, дарэчы!

А потым – шыкоўны феерверк. Мора папсы. І піва – хоць заліся. А што яшчэ чалавеку ў цэнтры Еўропы патрэбна для поўнага шчасця?

“Дзякуючы захадам кіраўніцтва…а таксама намаганням навукоўцаў…усё больш усведамляюць…”


hhhhh



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: