Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пасля вобшуку актывістаў БХД адвезьлі ў міліцыю 17:02, 03/07/2007
Сёньня ў Менску супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя актывісты партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, якія займаліся зборам подпісаў аб зьмене закону аб свабодзе сумленьня.
Дзяніса Садоўскага, Сяргея Луканіна і Аляксея Шэіна міліцыянты захапілі ў прыватнай кватэры апошняга, дзе міліцыянты сёньня праводзілі вобшук Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў Фрундзенскім РУУС сталіцы.
"Я ўпэўнены, што затрыманьні і ператрус прымеркаваныя да небывалай актыўнасьці вернікаў у кампаніі па лібералізацыі заканадаўства. Мы ўжо некалькі дзён зьбіраем подпісы адкрыта на вуліцах і заклікаем усіх далучацца", - паведаміў Дзяніс Садоўскі па тэлефоне з пастарунку.