Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
1617 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 РЕКЛАМА 
 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Свята па вертыкалі
13:03, 16/07/2007, Уладзімір Халіп

Гэта не крыжаванка. Гэта адмысловы стыль урачыстасцяў. Вынаходніцтва тутэйшай улады. Што б ні святкавалі, з якой нагоды ні збіралі б натоўп, урэшце рэшт атрымоўваецца адно і тое ж: прэзентацыя вертыкалі.

Два фэсты адбыліся ў краіне. Амаль адначасова.

І нават калі б паміж імі быў вялікі прамежак, іх варта паставіць побач. Бо менавіта ў святле гэтых ні ў чым не падобных фэстаў рэжым паўстае ва ўсёй велічы і прыгажосці.

Не зваліліся ж 125-е ўгодкі Купалы, як снег на галаву. Ведалі загаддзя. І грамадскасць пра тое нагадваць не стамлялася. Але іншы быў дзяржаўны клопат. Краіна, не шкадуючы сіл, рыхтавала галоўны выбух лета – “Славянскі базар”. Ён жа павінен грымнуць на ўвесь свет.

Дзе нарадзіўся Купала? Дзе тая Вязынка?

Вось і цудоўна! Няхай мясцовая вертыкаль і займаецца тымі ўгодкамі. А сталіца дапаможа, чым можа. Перад усім – таварышамі ў цывільным.

У раёне як святкуюць? Пластмасавыя сталы, палаткі, піва. Потым – мастацкая самадзейнасць. Няхай пяюць і таньчаць. Адказныя працаўнікі вертыкалі аздобяць усё прамовамі, нададуць святу адпаведны ідэйны накірунак. Паэты з прававернага Саюза расставяць паэтычныя акцэнты.

Сумна?.. Дык гэта вінаваты дождж!

А ўвогуле, чым не фэст? Звычайны, традыцыйны, тутэйшы. Гэта дзе-небудзь там, ва Ўкраіне, уся ўлада на шаўчэнкаўскіх угодках належыць украінскаму слову. А мы – іншыя. Тут і Купалаўскае свята – толькі нагода, каб у належным накірунку скіраваць электарат.

Аднак і ў зацверджаным сцэнары трапляюцца неспадзяванкі. Як гэта было на фэсце папярэднім. Той ліпень быў спякотным. Два вядомыя паэты, стаміўшыся на сонцы, пайшлі да яблыні, ў цень. І раптам заўважылі нешта фантастычнае. Іх, паэтаў, нібы варожых кулямётчыкаў, амапаўцы бяруць у аблогу. Імгненна, прафесійна замкнуўся ланцужок. А па той бок яго бегалі ўжо нейкія чыны, па радыётэлефонах дакладаючы наверх. Але там, у сталіцы, цвярозая галава ўсё ж знайшлася. Ланцуг распаўся, міліцыянты зніклі.

Потым ужо стала вядома, што пакуль паэты шукалі ценю, паспеў выступіць Уладзімір Някляеў і зачапіў крыўдлівую ўладу. І пайшла каманда: ізаляваць усіх ненадзейных.

І гэтым разам без нечаканасцяў не абышлося. Завітаў на свята Аляксандр Мілінкевіч. Не ўліўшыся ў народ, які піў піва, скіраваўся ён да тых, хто адасобіўся ля помніка паэту. Яны спявалі беларускія песні. Мілінкевіч усклаў да помніка кветкі. І зноў аднекуль з’явіліся міліцыянты. І таварышы ў цывільным пачалі здымаць усіх на відэакамеру.

Вось так і ператварылася Купалаўскае свята ў вертыкальны фэст з амапаўскім акцэнтам.

Трэба ж усім нарэшце зразумець, што ёсць празаікі, паэты ды розныя там мастакі, чыя творчасць не стасуецца з магутнай плынню ідэалогіі рэжыма. І таму з удзячнасцю неабходна прымаць нават сціплыя знакі ўвагі да іх. І варта ўсвядоміць, што ўсе сілы і сродкі, уся моц дзяржавы скіраваны зараз на тое, што ідэалогію акрыляе і прыносіць карысць.

Не Вязынка, а Віцебск у гэтыя дні прыцягнуў увагу улады. Там, на “Славянскім базары”, яе інтарэсы. Ва ўсім свеце папса – гэта бізнес, клопат тых, хто на ім зарабляе. І толькі ў нас – дзяржаўны прыярытэт.

Збіраюцца прадзюсеры і спевакі ў Сопаце. У Зялёнай Гуры. У Юрмале. Але нідзе ім улада ў патыліцу не дыхае і ідэйных акцый ад іх не патрабуе. І ніхто тыя спевы не даводзіць да такога маштабу, за якім пачынаецца ўжо абсурд. А тут з самага пачатку мелася на ўвазе нешта зусім адметнае. Гэта – найвялікшы фэст саюзнай дзяржавы. Так бы мовіць, сход славян. А ў такім разе, з’явіцца там рана ці позна і кіраўніцтва вядучых славянскіх дзяржаў. І тады тыя рускія, што са знакам якасці, усім такое пакажуць, што зразумее кожны, хто ў свеце славянскім галоўны.

Але ў папсы – свае законы. І дасягнуўшы такога маштабу, перакуліла яна ўсе задумы. Выйшла з берагоў. І затапіла краіну.

Калісьці шлях у Беларусь ведалі добра Іегудзі Менухін, Святаслаў Рыхтэр, Вэн Клайберн, Мсціслаў Растраповіч. А каго мы ўзгадаем апошнім часам? Які славуты аркестр, вядомы тэатр наведалі Мінск? Якая ўвогуле падзея ў мастацтве ўскалыхнула соннае наша жыццё?

Можна спрачацца на гэты конт. Але ў выніку ўсё роўна выплыве той жа прывід – “Славянскі базар”. У галовы людзей настойліва ўбіваецца думка, што гэта і ёсць найвышэйшы ўзровень мастацтва. І хацела таго ўлада, ці не хацела зусім, але менавіта “Славянскі базар” сфармаваў канчаткова тутэйшую ідэалогію, у аснове якой тры кіты – піва, папса і амон.

І як жа ў гэтай краіне знайсці дарогу ў Вязынку?

hhhhh



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: