Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мікалай Халезін: «Мік Джагер будзе прадстаўляць Беларусь у свеце» 20:22, 26/07/2007
Учора падчас канцэрту ў Варшаве сусветнавядомы рокер запісаў відэазварот да беларусаў, у якім ён сказаў, што наша краіна павінна быць вольнай, у нас мусіць быць свабода слова і дэмакратыя. Пра гэта «Еўрапейскаму радыё» паведаміў кіраўнік мінскага «Свабоднага тэтра» Мікалай Халезін, які ўчора сустрэўся з Джагерам у польскай сталіцы.
«Гэта сустрэча планавалася даўно. У нас з Мікам ёсць агульныя сябры. У выніку нас запрасілі сустрэцца з ім або ў Будапешце, або ў Варшаве, то бок там, дзе праходзіць еўрапейскі тур «Rolling Stones», – сказаў Халезін
Па словах Халезіна, Джагер пагадзіўся курыраваць праект «Музыкі свету салідарныя з Беларуссю». Гэты праект распачаў вядомы беларускі ды-джэй Лаўр «DJ Laurel» Бержанін.
Падчас канцэрта перад самым выступам «Rolling Stones» на стадыёне прагучаў мікс Лаўра Бержаніна «Free Belarus», а Мік Джагер аб’явіў са сцэны, што на канцэрце прысутнічаюць прадстаўнікі беларускага «Свабоднага тэатра», паведамляе «Еўрарадыё».
Славуты музыкант пагадзіўся прадстаўляць інтарэсы дэмакратычнай Беларусі ў свеце, распаўсюджваць інфармацыю пра яе. Ён выказаў абурэнне апошнімі арыштамі маладзёвых актывістаў. Назваў недапушчальным такое стаўленне дзяржавы ў адносінах да моладзі. Пра гэта паведаміў прэс-центру Хартыя’97 Мікалай Халезін.
«Мік Джагер намераны актуалізаваць беларускую тэматыку на міжнародным узроўні. Справа ў тым, што ён палітычна актыўны і вельмі ўплывовы чалавек. Узровень сустрэч Міка Джагера ні ў чым не саступае, а ў некаторых выпадках і пераўзыходзіць узровень сустрэч кіраўнікоў дзяржаў», – паведаміў Хартыі’97 кіраўнік «Свабоднага тэатра».