Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Эксперт: Лукашэнка не разумее, на чым грунтуецца сучасная эканоміка
19:09, 02/08/2007

Пра пэрспэктывы разьвіцьця беларуска-расейскіх дачыненьняў у сьвятле намеру “Газмпрому” зьнізіць з 3 жніўня на 45 працэнтаў падачу газу карэспандэнт “Радыё Свабода” размаўляе з аглядальнікам часопісу “Economist” Эдам Лукасам.

“Я чакаю, што яны дасягнуць пагадненьня. Праўдападобна, Беларусь пойдзе на чарговыя саступкі ў пытаньні продажу “Белтрансгазу” – за тое, каб “Газпром” пагадзіўся на мякчэйшыя ўмовы аплаты пастаўлянага газу”, – выказвае меркаваньне Эдам Лукасам

Эксперт раіць Беларусі пазбаўляцца энэргаемістых вытворчасцяў, каб зьнізіць для сябе наступствы падаражэньня расейскага газу. “Абсалютна відавочна, што́ Беларусь мае рабіць. Па-першае, адмаўляцца ад энэргаёмістых відаў вытворчасьці, скарыстоўваць газ больш абдумана, разважліва. Іншыя краіны, якія купляюць газ па высокай цане, стараюцца выкарыстоўваць яго больш ашчадна. З прычыны эксцэнтрычнай Лукашэнкавай манеры кіраваньня беларуская эканоміка не прайшла належнай рэструктурызацыі. У беларускіх уладаў было шмат часу, каб перабудаваць сыстэму выкарыстаньня энэргіі, але яны гэтага не зрабілі. І цяпер за гэта расплачваюцца. Але ўсё яшчэ можна зрабіць”, – лічыць аглядальнікам часопісу “Economist”.

Высокія цэны на газ прымушаюць людзей, і гэта добра, быць больш ашчаднымі. Грузія прадэманстравала нам, што постсавецкая эканоміка можа функцыянаваць пасьпяхова. Трэба толькі правесьці дывэрсыфікацыю і навучыцца эканоміць”.

Эд Лукас вельмі высока ацэньвае пэрспэктывы беларускай эканомікі ў разе яе лібэралізацыі. “Я думаю, трагедыя ў тым, што Лукашэнка не разумее выгадаў эканамічнага рэфармаваньня. Ён бачыць толькі горшы бок. Ён не разумее, на чым грунтуецца сучасная эканоміка. Ён не ўсьведамляе да канца, што ягоная краіна знаходзіцца ў вельмі добрым месцы і магла б напраўду быць надзвычай цікавай для інвэстараў. Беларусь магла б мець вельмі сьветлую будучыню, але вельмі цяжка паверыць, што ў Беларусь пры Лукашэнку можа прыйсьці неабходная адкрытасьць, бо ягоны рэжым трымае ўсё пад кантролем”, – падсумоўвае эксперт.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: