Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 РЕКЛАМА 
 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Вяртаюцца нашы?..
11:07, 20/08/2007, Уладзімір Халіп

Мінулая субота прынесла радасную вестку. Расійскае тэлебачанне, распавяло ўсхвалявана, як у Віцебску, у братняй Беларусі, даішнікі сабралі з ламачча і вярнулі да жыцця савецкую “Волгу”.

Што за навіна! На захадзе па аўтасметніках блукае процьма дзівакоў. Яны знаходзяць і аднаўляюць такія рарытэты, што віцебскім умельцам і не снілася. А потым, узяўшы піва і дзяўчат, гойсаюць майстры па наваколлі на тых самаробных монстрыках на радасць абыватэлям. І ніхто ў тым сенсацыі не бачыць.

Яно так. Але ж і расійскі тэлерэпартаж толькі фактам аўтарэстаўрацыі не абмежаваўся. Віцебскія даішнікі “Волгу” тую не толькі аднавілі, але і паставілі ў патрульныя шыхты. Гэткая сабака Баскервілей на міліцэйскай службе. Але і тое яшчэ не ўсё. На трасу на тым монстры выехаў службовец у форме незабыўнага савецкага часу. І прыступіў да выканання абавязкаў.

Гумар абвастрыўся ў абласных начальнікаў? Ці звычайная дурната апанавала? Тады чаму спыніліся на паўдарозе? Вялікі цуд, саўковая “Волга”! А чаму б не вылецець насустрач аўтапарушальніку пад выглядам нямецкага мотапатруля часоў вайны з крыкам: “Хальт! Аўсвайс!” Гэта ж які быў бы эфект. Што там хрушчоўскае аўталамачча!

І былі ж у нас такія жарты. І надта паспяховыя. Калісьці здымалі беларусьфільмаўцы на натурнай пляцоўцы пад Смалявічамі фільм пра вайну. Нешта не ладзілася. А холад быў сабачы – позняя восень. І калі нарэшце скончыліся здымкі, масоўка, апранутая ў нямецкія мундзіры з жахам зразумела, што па чарніла ў вёску пешшу не паспець. І тады ўсёй грамадой угаварылі механіка-вадзіцеля падкінуць іх на танку.

Дзень быў перадвыходны, а таму каля сельмагу сабраўся немалы натоўп вяскоўцыў. І раптам з грукатам вылятае з-за вугла нямецкі танк, з яго ссыпаецца узброены да зубоў дэсант і кідаецца на штурм.

Хтосьці патэлефанаў у Мінск. Разбірацца з інцыдэнтам прыехалі з КДБ. У тым вясковым натоўпе было шмат бабулек, у якіх тэўтонскія крыжы на танку жадання жартаваць не выклікалі. І ў тым расійскім рэпартажы нейкі збянтэжаны кіроўца на Віцебскай шашы, убачыўшы савецкага міліцыянта, не адразу ўцяміў, што гэта з ім жартуюць. І ўсё пытаўся, гледзячы на бляшку на кашулі інспектара: “ А чаму СССР? Чаму не Рэспубліка Беларусь?”

Нашы вярнуліся?..

Не, яны ўсяго толькі жартуюць. І КДБ на месца інцыдэнту не прыедзе. Гэта ж не які-небудзь механік з нямецкага танка, дэмбель дэбільны, гэта высокае міліцэйскае начальства так дасціпна ўсміхаецца кіроўцам. А яно добра ведае, чым дагадзіць начальству, якое стаіць яшчэ вышэй. Чулі, у Віцебску нашы вярнуліся! Кінь, Мітрафанавіч, дажартуешся…

І добрая такая ўсмешка пры гэтым. Свае. Усё разумеем. Нічога, дачакаемся. Вернуцца…
А як жылося!.. Масква. Там пра кожнага ведаюць усё. Выслужыўся – паперу табе перад строем. Граматай называлася. А то і медаль. Або ордэн па разнарадцы. І выйдзеш на трыбуну побач з тым, найвышэйшым, а ў цябе на мундзіры грукату і бляску – да пупа.
Жукаў адпачывае…

Мундзір службоўца – не нагавіцы калгасніка. І калі салдат, якому дазволена выйсці ў горад, надзене, каб не чапляліся патрульныя, мундзір палкоўніка, салдата жорстка пакараюць. І калі нехта цывільны апранецца ў міліцэйскае, яго таксама прыцягнуць да адказнасці. А чаму ж міліцыянту можна пераапранацца ў форму неіснуючай дзяржавы, ды яшчэ выходзіць у ёй на сапраўднае патруляванне? Так, вядома, гэта гумар. У іх, шматлікіх, хто носіць уніформу, гумар адмысловы. Калісьці кінадакументалісты адкрылі ў архівах некрануты пласт – хранікальныя здымкі даваеннай чэкісцкай самадзейнасці. І былі ўражаны, якія гэта вясёлыя людзі. Як яны таньчылі ўпрысядку, як заліваўся гармонік, як кідаліся яны ў скокі з маладымі калгасніцамі! Цікава толькі, былі тыя скокі да шчыравання ў Курапатах, ці пасля?

Ды што там тыя, даваенныя!..

Неяк давялося ехаць у маршрутцы ў бок Раўбічаў. Маршрутка – не аўтобус. Народу мала. І нейкая цётка ў радасным уздыме паведаміла ўсім, што едзе з Калінінградскай вобласці да сына ў спецназаўскую брыгаду. І што там камандзір дужа харошы. Параіў яе сыну многа есці, каб адкарміцца да баявой вагі. Але нешта ніхто ў маршрутцы той радасці не падзяліў. І яна збянтэжана прамовіла: “А можа, камандзір пажартаваў…”

Ды хто ведае, што меў на ўвазе той камандзір! Адкормленых тут процьма. Сапраўдных бандзюкоў яны баяцца. Затое калі перад імі людзі звычайныя, як яны жартуюць! Адзін такі ўкормлены ўдаве зніклага журналіста ўрэзаў кулаком па твары, а потым у судзе, жартуючы напэўна, даказваў, што гэта яна пакрыўдзіла яго. А на мінулым тыдні вартавыя парадку збілі Мікіту Сасіма, які стаяў у пікеце на знак салідарнасці з палітзняволенымі. І збілі заадно семнаццацігадовую дзяўчыну. Ды так, што яна трапіла ў шпіталь. У прыстойнай краіне камандзір такіх герояў павінен быў бы застрэліцца. Або, калі ён баязлівец, хаця б сысці ў адстаўку.

А мы ўсё – Еўропа, Еўропа… Якая тут Еўропа!

На Беларусі спыніўся час. На двары – глухое савецкае сярэднявечча.

У Еўропе прывіды мінулага на дарогах не з’яўляюцца. Нават у выглядзе жартаў.

hhhhh



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: