Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Маладафронтаўцаў» будуць судзіць у адзін дзень 16:32, 23/08/2007
Сёньня дату свайго суду даведаўся непаўналетні салігорскі актывіст апазыцыі Іван Шыла. Пасьля абеду яму патэлефанавала сакратарка з суд і паведаміла, што працэс пачнецца 4 верасьня. Заўтра Іван мусіць схадзіць у салігорскі раённы суд, каб атрымаць афіцыйную позву.
Нагадаем, што ўчора была прызначана дата суду над Настай Азаркай зь Нясьвіжу, яе таксама будуць судзіць 4 верасьня. Пакуль ня ведаю дату свайго суду Яраслаў Грышчэня, але большасьць схіляецца ў меркаваньні, што і ягоны судовы працэс пачнецца таксама 4 верасьня.
Усіх трох маладзёнаў абвінавачваюць у артыкуле 193 КК “Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, нагадвае «Наша Ніва»