Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Мытня дае «дабро» вашай перапісцы
16:05, 23/08/2007

Апошнім часам службовая карэспандэнцыя з-за мяжы, якая прыходзіць на адрас віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыяй правоў чалавека Алеся Бяляцкага стала пазначацца пэўнага роду пячаткамі: "Прад`явіць на мытны догляд" і "Выпуск дазволены. Мінская рэгіянальная мытня". Такі пільны нагляд за перапіскай спадара Бяляцкага невыпадковы, паколькі ў краіне створана зручная сістэма кантролю за прыватнай поштай актыўных грамадскіх дзеячаў, праваабаронцаў, палітыкаў.

Цалкам разумела, калі мытня ажыццяўляе догляд шматкілаграмовых паштовых скрынь, але што імкнуцца адшукаць у капэртах? Здагадацца нецяжка. Верагодна, сярод супрацоўнікаў мытні, а магчыма, што і пад гэтым фасадам, шчыруюць сучасныя цэнзары.

Прычым, калі некалькі гадоў назад сляды перлюстрацыі хаваліся за прымітыўным штемпелем “ Атрымана ў пашкоджаным выглядзе”, дык зараз догляд робіцца больш прафесійна. Нават сталі не так заўважны, як некалі, брудныя сьляды канцылярскага клею.

Але ж праблема засталася. Сёньня парушаюцца правы соцен беларускіх грамадзян на таямніцу перапіскі, якая заканадаўча можа быць абмежавана толькі ў дачыненьні да лістоў ў месцы і з месцаў зняволеньня, з следчых ізалятараў і ў некаторых выключных выпадках, якія прадугледжаны законам. Або з санкцыі пракурора, паколькі размова йдзе пра недатыкальнасць прыватнага жыцьця грамадзян.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: