|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
«Свабодны тэатар»: альтэрнатыва – у падпольлі (Фота) 20:54, 25/08/2007
Двор катэджу вялікі. Пры жаданьні тут можна зьмясьціць некалькі соцень гледачоў. Няма сцэны, няма крэслаў, партэру, ложаў і галёркі. Няма кулісаў. Усе атрыбуты тэатру імправізаваныя, распавядае “Радыё Свабода”. Толькі за мяжой “Свабодны тэатар” грае спэктаклі ў клясычных тэатральных умовах. У Беларусі заляй і сцэнай робяцца кватэры, кавярні, нават лясныя паляны. “Свабодны тэатар” экспэрымэнтуе. Сцэнарысты і рэжысэры не баяцца выходзіць за межы клясычных тэатральных канонаў. Адна зь глядачак – Вольга – прызналася: пасьля знаёмства з творчасьцю “Свабоднага тэатру” спыніла хадзіць на спэктаклі дзяржаўных тэатраў: “Трэба штосьці актуальнае пра нас. Бо ўжо надакучыла слухаць п’есы пра сялян, мне гэта ня вельмі блізка. Хочацца чагосьці, што можа здарыцца са мной – сучаснае і актуальнае”, -- кажа дзяўчына. Практычна ўсе спэктаклі “Свабоднага тэатру” маюць актуальную тэматыку. Гэта можа быць эпізод у бытоўцы рабочых на будоўлі Нацыянальнай бібліятэкі. Альбо маналёг вязьня Акрэсьціна, альбо – як у “Легендах дзяцінства” – у фінале вядзецца гаворка пра гісторыю беларускай сіраты Вікі Мароз, якой беларускія ўлады не дазволілі застацца ў італьянскай сям’і: Актор Дзяніс Тарасенка гаворыць, што ў прафэсійным асяродку шмат хто з сучасных беларускіх актораў з зайздрасьцю глядзіць на “Свабодны тэатар” – беларускую трупу, якая не залежыць ад дзяржавы і найбольш гастралюе за мяжой: “Мне сустракаліся акторы вельмі бедныя духоўна і маральна. Іх найперш цікавіць не мастацтва, іх цікавіць узровень заробку, і ўсё”, -- упэўнены актор. Зрэшты, “Свабодны тэатар” карыстаецца вялікай папулярнасьцю ў беларускіх тэатральных гурманаў. Больш за тое, магчымасьць патрапіць на спэктакль “падпольнай трупы” – свайго кшталту знак далучанасьці да элітнага кола. Рэжысэр тэатру Ўладзімер Шчэрбань гаворыць, што пастаянны міліцэйскі ціск можа стамляць адно фізычна: “Стамляе ня гэта. Стамляюць пастаянныя хлусьня і фальш”. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Фота «Наша Ніва», «Радыё Свабода»
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|