|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Студенты получат компенсацию – 3 доллара 18:13, 27/08/2007 «Еўрарадыё» вырашыла даведацца, як праходзіць засяленне студэнтаў і што кіраўніцтва навучальных устаноў раіць рабіць тым, каму месца ў інтэрнаце не хапіла. Прарэктар па выхаваўчай рабоце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка Святлана Копцева паведаміла, што яны здольныя забяспечыць месцамі ў інтэрнаце толькі 36 адсоткаў іншагародніх студэнтаў: “Згодна з пастановай Саўміна, мы ў першую чаргу засяляем дзяцей-сірот, потым дзяцей-інвалідаў, потым тых, хто жыве ў забруджанай зоне, са шматдзетных сем’яў. З усіх, каму патрэбны інтэрнат, мы здольныя засяліць толькі 36 адсоткаў”. Усім астатнім давядзецца здымаць пакой альбо кватэру. Такім ва універсітэце аказваюць дапамогу – створана база звестках з адрасамі і тэлефонамі гаспадароў, згодных прытуліць студэнтаў. Аднак пры аднолькавай стыпендыі ў 120-150 тысяч затраты на жыллё ва ўсіх розныя. За месца ў інтэрнаце трэба плаціць каля 15 тысяч рублёў. А вось ложка-месца на здыманай кватэры каштуе ад 50 долараў і вышэй. Тым, хто не атрымаў інтэрнат, дзяржава выплачвае кампенсацыю на аплату здыманага жылля. У педагагічным універсітэце яна складае 25 адсоткаў базавай велічыні – 7750 рублёў. Гэтых грошай хопіць, каб на ложка-месцы за 50 долараў у месяц пражыць два дні. Дырэктар студэнцкага гарадку Беларускага дзяржаўнага універсітэта Міхаіл Чарапеннікаў кажа, што толькі 60 адсоткаў іншагародніх студэнтаў будуць заселеныя ў інтэрнаты. Там таксама ёсць база даных, для тых, хто вымушаны будзе шукаць жыллё. Ёсць і кампенсацыя для іх. “Памер гэтай кампенсацыі ўстаноўлены заканадаўствам і складае 0,2 базавай велічыні”, -- паведамляе Чарапеннікаў. Гэта, як не цяжка падлічыць, 6200 рублёў. Праўда, кіраўнік студэнцкага гарадка не лічыць, што бытавыя складанасці адаб’юць у моладзі жаданне авалодваць ведамі: “Ніводны наш студэнт, а да мяне кожны дзень паўтара-два дзясяткі студэнтаў прыходзіць, не сказаў, што з-за адсутнасці інтэрната альбо немагчымасці здымаць кватэру, я вымушаны пакінуць універсітэт ці перавесціся за завочны”. Толькі кожны другі з тых студэнтаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, каму неабходны інтэрат, яго атрымае. Пра гэта паведаміў прарэктар па навучальнай рабоце Аляксандр Хмыр: “Забяспечанасць у нас на 50 адсоткаў. Будуць забяспечаныя толькі льготнікі. У нас інтэрнаты толькі два. На дзве тысячы месцаў. А студэнтаў-іншагароднікаў – 4 тысячы”. Прарэктар расказаў “Еўрарадыё”, што яны пачалі будаўніцва яшчэ аднаго інтэрната, але засяляць студэнтаў туды можна будзе не раней, чым праз 2 гады. А пакуль тым, хто чакае там месца, таксама выплочваюць кампенсацыю. Самую высокую сярод іншых ВНУ – 0,5 базавых. Ажно 15500 рублёў. Абмяркоўваць любыя пытанні па тэлефоне прарэктар па вучэбна-выхаваўчай працы Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта Віктар Карко адмовіўся. Сказаў толькі, што для іх забяспячэнне студэнтаў інтэрнатамі ніколі не ўяўляла вялікай праблемы – засялялі каля 90 адсоткаў. Праўда, зазначыў, што наборы з кожным годам растуць. А вось прарэктар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Валеры Сметкін коратка адказаў, што абмяркоўваць праблемы засялення студэнтаў у інтэрнат будзе толькі з імі ды іх бацькамі.
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|