Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Избежать распределения можно, потанцевав с Лукашенко
10:33, 31/08/2007

До последнего времени считалось, что у выпускника вуза после его окончания есть два пути: либо ехать на определенное распределением место работа, либо вернуть государству деньги за свое обучение.

“Еўрарадыё” сталі вядомыя яшчэ некалькі варыянтаў паслядыпломнага ўладкавання.

Выпускніцу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта Яўгенію Шашнёву размеркавалі ў 2006 годзе ў Драгічынскі аддзел адукацыі. Там ёй павінныя былі назваць вясковую школу, куды яна паедзе працаваць выкладчыцай англійскай і французкай моваў. Але малады спецыяліст у аддзел адукацыі 15 жніўня не з’явілася, і галоўны спецыяліст Алена Паўлюковіч “аб’явіла яе ў вышук”.

“Я адразу паведаміла пра гэта ва універсітэт, і там прынялі рашэнне, што яна павінна кампенсаваць за навучанне. Я перадала ўсе дакументы ў пракуратуру, і гэтай справай ўжо займаліся там і выносілі свае пастановы”, -- паведаміла Алена Паўлюковіч.

Вось як гучыць тая пастанова: “Спагнаць з Шашнёвай Яўгеніі 18 мільёнаў 63 тысячы 830 рублёў на карысць бюджэту Рэспубікі Беларусь у кошт кампенсацыі за навучанне”.

Па словах сакратаркі Драгічынскага суда, дзяўчына расказала, што паехала ў Маскву, каб працягваць навучанне і адначасова працуе настаўніцай французскай мовы, зарабляючы 300 долараў у месяц. Таму папрасіла расцягнуць выплату на год. Але суд вырашыў не даваць дзяўчыне адтэрміноўкі і перадаў судоваму выканаўцу рашэнне суда для спагнання грошай.

Спецыяліст Драгічынскага аддзела адукацыі Алена Паўлюковіч расказала “Еўрарадыё”, якое працаўладкаванне чакала маладую выпускніцу лінгвістычнага універсітэта.

Алена Паўлюковіч: “Маладых спецыялістаў, калі яны вучацца па мэтавым накіраванні, то згодна з Палажэннем “Аб мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў” – у сельскую мясцовасць”.

Яўгенія Шашнёва збіралася паступаць у МГИМО, пра што і паведаміла ў аддзеле адукацыі, калі прыязджала ў Драгічын зімой 2006 года. Там ёй растлумачылі, што пазбегнуць абавязковай 2-гадовай адпрацоўкі па размеркаванні можна, толькі калі дамовіцца ва універсітэце, каб размеркавалі на далейшую вучобу.

Чаму ў дзяўчыны не атрымалася дамовіцца, Еўрарадыё высветліць не ўдалося. Сама Яўгенія знаходзіцца ў Маскве, і яе каардынаты ніхто не ведае. У яе маці, у Драгічыне, тэлефона няма. А ў рэктараце лінгвістычнага універсітэта катэгарычна адмовіліся размаўляць з журналістамі на любыя тэмы.

Затое пашчасціла атрымаць такі дазвол у сёлетняй выпускніцы таго ж універсітэта Марыны Федарук. Усёй Беларусі яна стала вядома пасля таго, як у Палацы Рэспублікі танчыла вальс на балі выпускнікоў з прэзідэнтам. Марына павінна была паехаць па размеркаванні ў Іванава Брэсцкай вобласці -- працаваць настаўніцай англійскай, французскай і італьянскай моваў, якія яна ведае на “выдатна”. Нават расказала пра гэта прэзідэнту. А вось спецыяліст Іванаўскага аддзела адукацыі Таццяна Саханчук расказала Еўрарадыё, што да іх малады спецыяліст так і не даехала:

“Не даехала яна да нас. Яна адпрасілася, і мы яе адпусцілі. Яна ў Мінску, у эканамічным універсітэце”.

Па словах супрацоўніцы аддзела адукацыі, бывае, што маладых спецыялістаў так адпускаюць, але вельмі рэдка. Напрыклад, калі ёсць такая паважная прычына, як сям’я. Якая прычына была ў Марыны Федарук, абгрунтавана патлумачыць у Іванаве не змаглі. А вось у тым, што ёй знайшлося б месца працы, упэўнілі:

“Калі стаяла пытанне аб яе прыбыцці, то мы знайшлі б ёй месца працы. У яе некалькі моваў, некуды ўладкавалі б”.

Наўрад ці гасцінна адчыніць дзверы і якая-небудзь з вясковых школ Піншчыны перад зоркай беларускай эстрады Ганнай Шаркуновай. Па словах дырэктара спявачкі Уладзіміра Кубышкіна, зараз усё робіцца для таго, каб выпускніца педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка засталася працаваць на сцэне.

“Зараз я не хачу падрабязна казаць пра гэта, каб быць карэктным у адносінах да тых людзей, якія нам дапамагаюць вырашыць гэта пытанне. Пакуль яно не вырашана канчаткова”.

У тым выпадку, калі спявачцы не дапамогуць і ёй трэба будзе пайсці ў падпарадкаванне Пінскаму аддзелу адукацыі, дырэктар “зоркі” плануе адкупіцца ад размеркавання.
Уладзімір Кубышкін: “Аплацім суму навучання. Там невялікія грошы, штосьці каля 7 мільёнаў. Гэта не крытычная сума”.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: