Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Забастовка предпринимателей переносится на октябрь 19:24, 01/09/2007
Сегодня лидеры движения «За свободное предпринимательство» заявили об отмене объявленной ранее забастовки на рынках в Беларуси. Каковы причины такого решения?
6 жніўня ў Сьветлагорску з пратэстам на плошчу перад будынкам райвыканкаму выйшлі прыватныя гандляры. Ад улады яны патрабавалі спыніць канфіскацыю тавараў кантралёрамі з фіскальных органаў.
Кіраўнікі Сьветлагорскага райвыканкаму не абяцалі хуткага выпраўленьня сытуацыі. Прадпрымальнікі вырашылі распачаць страйк 1 верасьня.
“Мы вырашылі, што чым 10-15 гарадоў будуць страйкаваць сёньня, то лепш верасень месяц выкарыстаць на падрыхтоўку. Таму пераносім тэрмін страйку, каб сустрэцца з актывам у Беларусі, добра падрыхтавацца і правесьці страйк ў кастрычніку”, -- заявіў “Радыё Свабода” лідэр прадпрымальнікаў Сьветлагорску Анатоль Зьмітровіч.
У жніўні ў Бабруйску таксама мітынгавалі прадпрымальнікі. Пра настроі іх у сёньняшні дзень паведамляе “Свабодзе” Алена Мядзьведзева, старшыня камітэту самаабароны на калгасным рынку:
“Наш рынак ужо асьцерагаюцца наведваць. Гэта значыць, што вялікага ўціску няма. Падатковая служба сама баіцца. Яны не жадаюць мець непрыемнасьці, не жадаюць шуму. Але мы да акцыі рыхтуемся. І мы пойдзем. Але 1 верасьня гэта нерэальна. Будзем у Менску і будзем вырашаць, калі зьбіраць людзей”.
“Прадпрымальнікі самі захацелі, каб гэта адбылося ў кастрычніку месяцы, а ня ў верасьні. Таму што многія з нас заплацілі падаткі загадзя. Акрамя таго, не адбылося актыўнай падрыхтоўкі”, -- гаворыць прадпрымальнік з Рэчыцы Алег Шабетнік.
Камэнтуе сытуацыю лідэр незарэгістраванага “Руху за разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў:
“Ідэя страйку не адмяняецца, ён плянуецца адназначна ўвосень. Рабіць страйк на ўзроўні аднаго, двух ці трох гарадоў зараз ня мае сэнсу. 760-ы ўказ Лукашэнкі настолькі страшны, што калі мы зробім цяпер дробныя акцыі, толькі ўшчыпнем уладу, то будзе сабе ў шкоду”.