|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Татьяна Климова: «Муж жив, но это – все сведения о нем» 13:08, 02/09/2007
Яшчэ ў пачатку красавіка быў зьмешчаны ў сьледчы ізалятар былы дэпутат Андрэй Клімаў, якога абвінавацілі ў распаўсюджваньні праз інтэрнэт заклікаў супраць дзейнай улады. Тры месяцы пасьля арышту Клімава ягоныя сваякі час ад часу кантактавалі з журналістамі, але болей як месяц таму гэтыя кантакты спыніліся. Павал Севярынец яшчэ за кратамі Ужо амаль два тыдні ў берасьцейскім сьледчым ізалятары трымаюць моладзевага лідэра Паўла Севярынца. Нагадаем, былога кіраўніка “Маладога фронту” арыштавалі на 15 дзён за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе. Гэтак суд паставіўся да прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу” ў сядзібе берасьцейскага БНФ. Маці актывіста Тацяна распавяла “Радыё Свабода”, што дамаглася для Паўла чарговай перадачы. “Гэта ня першая была яму перадача, дагэтуль яму перадавалі ды з сабой харчоў далі. Адвезла яму падушку маленькую, бо там няма. Нехта раней спрабаваў перадаць падушку, дык не прынялі, а ў мяне ўзялі. Спальны мех у яго там ёсьць. Гэта добра, бо там стала холадна зараз, акрамя таго, там вільгаць вялікая. У камэры іх чатыры чалавекі. Гэтак мне распавядалі”. Нагадаем, Павал Севярынец толькі ў траўні выйшаў з “хіміі”, якую адбываў у далёкай вёсцы Малое Сітна ў Полацкім раёне. Актывіст адбыў там болей за паўтара года і выйшаў на волю датэрмінова на 4 месяцы, але зноў апынуўся за кратамі. Аднадумцы Паўла жартуюць, што ўлада праз ізалятары хутка кампэнсуе тое, што не дасядзеў Севярынец ў Малым Сітне. “Наша моц у нашай духоўнасьці” Прыйшлі новыя зьвесткі пра Аляксандра Казуліна. Па-першае, зь ім бачыўся адвакат Зьміцер Гарачка. Аповед адваката пра сустрэчу, як заўсёды, быў стрыманы. Спадар Гарачка, аднак, адзначыў, што не заўважыў, каб здароўе Алякандра Казуліна хаця б крыху палепшала ў параўнаньні з тым, як было паўтара месяца таму. Другая крыніца – ліст дамоў, якія нядаўна атрымалі сваякі палітыка. Жонка Казуліна Ірына кажа, што муж напісаў пра вялікі попыт бібліятэкі, якую ён пачаў зьбіраць ў калёніі. Вось такую цытату з ліста мужа прапанавала Ірына Казуліна: “Я па-ранейшаму перакананы і веру, што шчырае і бескарысьлівае памкненьне дзеля агульнага дабра пракладуць сабе дарогу скрозь цемру і любыя перашкоды. Наша моц у духоўнасьці”. Нагадаем, былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна абвінавацілі ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў ды на 5,5 гадоў пазбавілі волі. Палітык і шмат хто ў Беларусі й сьвеце мяркуюць, што зь ім паквіталіся за апазыцыйную дзейнасьць.
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|