|
|
||||||||||||||||||||
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Лукашенко переходит на белорусский язык? 13:55, 02/09/2007 Вот его текст: “Паважаныя сябры! У нашай краіне стала добрай традыцыяй у першую нядзелю верасня адзначаць Дзень беларускага пісьменства. На працягу чатырнаццаці гадоў свята ідзе праз усю Беларусь. Яго сталіцамі былі славутыя культурныя і асветныя цэнтры - Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаў`е, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы. 3 гэтымі месцамі звязаны імёны такіх гістарычных асоб, як Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына і Пётр Мсціславец, Сімяон Полацкі і Спірыдон Собаль. Сёлета ўрачыстыя мерапрыемствы адбудуцца ў Шклове - адным з прыгажэйшых гарадоў Магілеўшчыны, які ў свой час стаў радзімай першага беларускага прафесійнага тэатра. Дзень беларускага пісьменства - гэта свята тых, хто зберагае духоўную спадчыну нашага народа, узбагачае нацыянальную культуру, шануе родную мову. Праўдзівае, сумленнае і адказнае слова пісьменніка і журналіста сёння надзвычай запатрабавана людзьмі. Яно - залог кансалідацыі грамадства, неабходнай для далейшага паспяховага развіцця нашай незалежнай краіны, павышэння дабрабыту яе жыхароў, пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі. Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям урачыстасцей здароўя і дабрабыту, жыццёвай мудрасці і аптымізму, поспехаў у працы і шчасця”.
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
продаем шины летние и зимние лучшие летние шины по интересным ценам Прибор ротационный испаритель RV ika в наличии |