Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Запрещено работать на «Рацыю» и «Немецкую волну» 18:25, 03/09/2007
За работу на зарубежные радиостанции вынесены предупреждения гродненским журналистам Наталье Макушиной и Ивану Роману.
Карэспандэнт «Радыё Рацыя» Ян Роман папярэджаны за тое, што ён «ажыцьцяўляе сваю журналісцкую дзейнасьць з парушэньнем патрабаваньняў закону РБ «Аб друку і другіх сродках масавай інфармацыі» і Палажэньня аб знаходжаньні і прафэсійнай дзейнасьці на тэрыторыі РБ прадстаўніцтваў і акрэдытаваных у РБ карэспандэнтаў замежных СМІ».
Паводле намесьніка пракурора Ленінскага раёна Горадні А. Абрамовіча, сп. Роман ня мае акрэдытацыі МЗС Беларусі, а ягоныя матэрыялы для радыё не заўсёды дакладныя і «…маюць тэндэнцыйны характар і здольныя нанесці шкоду міжнароднаму іміджу РБ», паведамляе Радыё Рацыя.
Сёньня таксама было вынесена папярэдэжаньне Натальлі Макушынай, якая супрацоўнічае зь «Нямецкай хваляй».
Нагадаем, што ў студзені аналягічнае папярэджаньне было вынесена гомельскай журналістцы Юнелі Сальнікавай, а ў сакавіку аштрафаваны за працу на Радыё Свабода Анатоль Гатоўчыц, таксама з Гомелю.