Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Тутэйшыя» возвращаются на сцену 18:06, 05/09/2007
Слухи о том, что “Тутэйшых” сняли с репертуара Купаловского театра, опровергнуты. Помощник руководителя театра Вадим Дапкюнас сообщил, что спектакль покажут уже этой осенью.
Апошні раз “Тутэйшыя” ішлі ў ліпені, спектакль быў прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Тады ў тэатр не пускалі нават прэсу, бо ён быў перапоўнены, і людзі сядзелі на крэслах па чарзе. Нават акцёр Алег Гарбуз, які грае ў спектаклі, не ведаў тады яго лёсу.
“Гэты раз спектакль быў прысвечаны 125-годдзю Купалы, таму яго і паказалі. Магчыма, гэта апошні раз. Але я не ведаю. Вельмі рэдка, але ж ставяць часам гэты спектакль. Можа, ён і будзе, але ўжо восенню ці зімой”.
Аншлагі адбываліся на ўсіх “Тутэйшых” мінулага сезону, бо кожны раз казалі: гэта апошні паказ, спектакль здымаюць. Вадзім Дапкюнас запэўніў «Еўрарадыё», што спектакль не знялі.
“Спектакль не здымалі з рэпертуару. Вы памятаеце, што напярэдадні юбілею Янкі Купалы, калі мы арганізоўвалі тыдзень яго твораў і твораў пра самога Купалу (я маю на ўвазе “Сны аб Беларусі” Уладзіміра Савіцкага), “Тутэйшыя” ішлі. Так што і ў новым сезоне мы гледача парадуем”.
У верасні Купалаўскі тэатр едзе на фестываль “Белая вежа” ў Брэст. Кастрычнік і пачатак лістапада занятыя фестывалем “Панарама”. Адразу пасля яго можна чакаць паказу спектакля “Тутэйшыя”, паабяцаў Дапкюнас.
Наступны год “ЮНЭСКА” аб’явіла годам Дуніна-Марцінкевіча. Купалаўскі тэатр плануе паставіць яго п’есу “Пінская шляхта”. Рэжысёрам будзе Мікалай Пінігін, вядомы па п’есах “Сымон-музыка”, “Матылёк”, “Ідылія”, “АRТ” і “Тутэйшыя”.