|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Временный поверенный в делах Словакии: «Стоимость шенгенских виз обсуждать преждевременно» 18:14, 05/09/2007 Гэтую заяву для “Радыё Свабода” пракамэнтаваў часова павераны ў справах Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак: “Эўразьвяз вітае ініцыятывы Беларусі аб пашырэньні супрацоўніцтва. Але пытаньне зьніжэньня кошту шэнгенскіх візаў для беларусаў зьвязанае з агульным супрацоўніцтвам у палітыцы эўрапейскага добрасуседзтва, бо яно зьяўляецца часткай гэтай палітыкі. Таксама і з Расеяй праходзіць шырокі дыялёг ва ўсіх сфэрах інтарэсу двух бакоў. І чакаецца, што грамадзяне Ўкраіны, Расеі ці Малдовы і пасьля пашырэньня Шэнгену будуць плаціць меншы кошт за шэнгенскія візы — 35 эўра. У Беларусі гэта пытаньне абмяркоўваць насамрэч дачасна. Бо ўрад і хоча далучацца да эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва, і ў той самы час працягвае весьці ўнутраную палітыку, якую Эўразьвяз, і ня толькі ён, крытыкуе. Эўразьвяз — гэта супольнасьць каштоўнасьцяў. І цяпер мне цяжка ўявіць, што пачнуцца перамовы па візах з уладай, якая перасьледуе, затрымлівае сваіх грамадзянаў, абмяжоўвае іх канстытуцыйныя правы, падтрымлівае антыэўрапейскую прапаганду ў дзяржаўных СМІ, не паважае права грамадзкіх і палітычных арганізацыяў, не вызваляе палітвязьняў і гэтак далей”. Паводле спадара Рэгака, застаюцца ў сіле дванаццаць прапановаў Эўразьвязу да Беларусі. І афіцыйны Менск мусіць выконваць іх у тым аб’ёме, які б задаволіў Эўразьвяз. Пра ініцыятыву афіцыйнага Менску пачаць перамовы спадар Рэгак сказаў: “Зрабілі прапанову пачаць перамовы, але толькі, як яны кажуць, у тэхнічным пытаньні візаў. Але візы — гэта не тэхнічнае пытаньне. Гэта частка палітыкі добрасуседзтва. Так што нельга сказаць, што мы пачнем перамовы пра візы, нічога ня робячы ў іншых сфэрах супрацоўніцтва. А супрацоўніцтва — яно двухбаковае”. У амбасадзе Польшчы ў Беларусі паведамілі, што Польшча далучаецца да шэнгенскага пагадненьня 1 лістапада. Калі сытуацыя не памяняецца, то візы для беларусаў будуць каштаваць 60 эўра. “Рашэньне наконт кошту візаў — гэта не рашэньне Польшчы, а рашэньне Эўразьвязу. Так што размова павінна ісьці з Эўразьвязам”, -- паведаміла прэс-сакратар польскай амбасады Моніка Садкоўская.
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|