Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сегодня пройдет бардовский фест «Оршанская битва-2007» 14:32, 08/09/2007
Сегодня любители белорусской бардовской песни соберутся недалеко от того места, где 8 сентября 1514 года войска Великого княжества Литовского во главе с гетманом Константином Острожским победили почти в три раза большую московскую армию, остановив на определенное время российское наступление на Беларусь.
Фэст вырашылі праводзіць нягледзячы на тое, што ўчора міліцыянты заблякавалі пад’езды да вёскі Гацькаўшчына, каля якой звычайна адбываецца імпрэза. Мясцовым актывістам патлумачылі, што на Крапівенскім полі праводзяць разьмінаваньне знойдзеных непадалёк снарадаў, паведамляе «Радыё Свабода».
У тым выпадку, калі да вечара бераг рэчкі Крапіўны ўсё яшчэ будзе пад міліцэйскай вартай, канцэрт бардаў усё адно адбудзецца – у іншым месцы, але недалёка ад традыцыйнага.
Традыцыю адзначаць Дзень беларускай вайсковай славы сьпевамі на Крапівенскім полі запачаткавалі 17 год таму вядомы бард Андрэй Мельнікаў, аршанскі краязнаўца Юры Копцік і мясцовы актывіст Генадзь Шэпелеў.
З тае пары фэст даўно ўжо ператварыўся ў “народнае сьвята” – ён ня мае афіцыйных арганізатараў ды зацьверджанай праграмы выступоўцаў. За час існаваньня фэсту на "Аршанскай бітве" ў розныя гады выступілі амаль усе вядомыя беларускія барды: Лера Сом, Алесь Камоцкі, Зьміцер Бартосік, Віктар Шалкевіч, Андрэй Мельнікаў і іншыя.
Гледачы зьязжаюцца на Аршаншчыну з усяе Беларусі, і штогод імпрэза распачынаецца супольнай малітвай каля памятнага крыжа, усталяванага дзеля памяці палеглых ваяроў. Працяг адбываецца ўжо на імправізаванай сцэне, дзе ад сёньняшняга вечара да заўтрашняе раніцы будуць гучаць сьпевы беларускіх бардаў.