Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



На переломе. Кампания Европейский Марш
15:12, 10/09/2007, Виктор Ивашкевич, заместитель председателя Партии БНФ

В середине августа по моей инициативе (как руководителя Оргкомитета Европейского Марша) состоялся круглый стол белорусских независимых экономистов, который показал, что белорусская экономика в предкризисном состоянии

1) у гэтым годзе ўраду, банкам і прадпрыемствам неабходна аддаць 8 млрд. даляраў запазычанасьцяў;

2) у гэтым годзе за газ і нафту неабходна заплаціць на 3 млрд. даляраў больш, чым у мінулым, 2006 годзе. У 2008 годзе трэба будзе заплаціць яшчэ на 2 млрд. даляраў больш, чым у 2007 годзе;

3) скарачаецца экспарт беларускіх тавараў (у сувязі зь іх падаражаньнем і ростам канкурэнцыі з боку аналягічных нашым расейскіх лядоўняў, тэлевізараў, трактараў і г.д.) Адпаведна скарачаецца і валютная выручка ад экспарту. У гэтым годзе мы прададзім менш, чым купім на 6 млрд. даляраў;

4) выйсьце – рынкавыя рэформы, рэструктурызацыя эканомікі, прыцягненьне інвэстыцыяў і новых тэхналёгіяў, мадэрнізацыя вытворчасьці і выхад беларускіх тавараў на эўрапейскі рынак, падвышэньне канкурэнтаздольнасьці беларускіх тавараў на расейскім рынку.

Але ўлады пакуль адмовіліся ад першага (рэфармацыйнага) варыянту і пачалі пакрыху прадаваць маёмасьць. Але галоўным кірункам стаў пошук крэдытаў паўсюль, дзе толькі можна, на любых умовах.

Тут важна ўлічыць, што:

1) знайсьці мільярдныя крэдыты ў Расеі не атрымліваецца, бо Крэмль жорстка патрабуе плаціць за энэрганосьбіты, а калі няма грошаў, гатовы ўзяць найбольш ліквіднымі заводамі. Ісьці гэтым шляхам Лукашэнка баіцца, бо можа згубіць уладу (прычым не праз свабодныя выбары, а ад падсыпанага ў гарбату палёнія);

2) знайсьці крэдыты ў сяброў-дыктатараў з Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі не атрымліваецца, бо яны гатовыя фінансаваць сумесныя праекты, але толькі на тэрыторыі сваіх краінаў, каб грошы заставаліся ў іх эканоміках;

3) грошы можна ўзяць у Эўропе (і 3 млрд. даляраў беларускія “камэрцыйныя банкі” ўжо набралі ў эўрапейскіх камэрцыйных банках, але крэдыты гэтыя “кароткія” – на 1 год). Безумоўна, гэтага мала, а ўзяць больш можна толькі выконваючы 12 умоваў дэмакратызацыі.
Перад усім беларускім грамадзтвам: і перад уладамі, і перад апазыцыяй, і перад простымі людзьмі паўстае жорсткі геапалітычны выбар: ці ісьці ў Эўропу, ці быць паглынутымі Расеяй.

І менавіта па гэтым пытаньні зараз пойдзе разьмежаваньне і ва ўладзе, і ў апазыцыі, і ў простым народзе.

Праэўрапейскі сілы ва ўладзе спрабуюць наладзіць дыялёг з Эўропай (пакуль што імкнуцца зрабіць гэта, ігнаруючы апазыцыю). Яскравым сьведчаньнем гэтых памкненьняў стаў візыт у Брусэль намесьніка міністра замежных справаў Валерыя Варанецкага. У сваім выступе ён заклікаў Эўразьвяз “перайсьці ад словаў да справы”, заявіў, што “Беларусь і Эўразьвяз аднолькава важныя адно для аднаго” і прапанаваў распачаць паўнамаштабнае супрацоўніцтва па пытаньнях энэргетыкі, аховы навакольнага асяродзьдзя, барацьбы зь нелегальнай міграцыяй, і галоўнае – прыцягнуць інвэстыцыі ў беларускую эканоміку.

Прамаскоўскія сілы ва ўладзе імкнуцца сарваць дыялёг з Эўропаю, арганізуючы рэпрэсіі супраць апазыцыі. Яскравы прыклад – суды над маладафронтаўцамі ў Нясьвіжы і Салігорску акурат падчас візыту сп. Варанецкага ў Брусэль. Вынік – вярхоўны камісар Эўразьвязу па зьнешніх сувязях сп-ня Бэніта Фэрэра-Вальднэр заявіла: “Ніякае пашырэньне супрацоўніцтва Беларусі і Эўразьвязу немагчымае, пакуль ў Беларусі груба парушаюцца правы чалавека”.

Праэўрапейскія сілы ў апазыцыі арганізуюць Эўрапейскі Марш “За свабоду” і заклікаюць беларускія ўлады пайсьці на дыялёг з апазыцыяй, растлумачваючы ўладам, што гэта зьяўляецца абавязковай перадумовай дыялёгу з Эўропай.

Прамаскоўскія сілы ў апазыцыі імкнуцца інфармацыйна блякаваць Эўрапейскі Марш, адначасова раскручваючы тэзу аб немагчымасьці дыялёгу з антынародным рэжымам, які арганізуе рэпрэсіі супраць свайго народу і вядзе яго да галечы.

У беларускім грамадзтве на травень 2007 году прыкладна 45 % былі за інтэграцыю з Эўропай, 31 % - супраць. 70 % заяўляе, што гатовыя пацярпець эканамічныя цяжкасьці, дзеля захаваньня незалежнасьці Беларусі, але 30 %- кажа, што дзеля таго, каб пазьбегнуць эканамічных праблемаў, неабходна ўвайсьці ў склад Расеі.

Але трэба ўлічваць, што цяжкасьці яшчэ не пачаліся, і як будуць вагацца настроі грамадзтва, калі крызіс наступіць, невядома. Таксама трэба ўлічваць рознасьць сытуацыі, калі дзяржаўная прапаганда “вядзе кампанію за незалежную Беларусь”, калі яна павядзе кампанію “за аб’яднаньне з Расеяй”. (Такія чынам 45 % - за Эўропу, 30 % - за Расею, 25 % - ні першае, ні другое).

Дарэчы ў гэтым кантэксьце трэба разглядаць і “Сацыяльны марш”, які можа прыняць аб’ектыўна-прарасейскі характар, калі ён пойдзе пад лёзунгамі “Далоў антынародны рэжым”. БНФ павінен дамагчыся, каб ад арганізатараў “Сацыяльнага маршу” уладам пайшло пасланьне:

1) пры захаваньні нязьменнай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сыстэмы і пры няўмольным курсе Расеі на эканамічнае ўдушэньне Беларусі з мэтай яе паглынаньня сацыяльныя выбухі непазьбежныя, таксама як непазьбежнае адхіленьне Лукашэнкі ад улады;

2) толькі дыялёг уладаў і апазыцыі з наступныя далучэньнем Эўразьвязу да працэсу рэфармаваньня беларускай эканомікі, можа уратаваць Беларусь ад сацыяльна-эканамічных закалотаў;

3) АДС абяцаюць устрымацца ад спэкуляцыяў на аб’ектыўных цяжкасьцях пераходнага пэрыяду ў выпадку, калі ўлады пойдуць на сапраўдныя рынкавыя і дэмакратычныя рэформы.

У гэтым жа кантэксьце трэба разглядаць і ўдзел БНФ у выбарчай кампаніі 2008 году. Усе кандыдаты ў дэпутаты і сябры іх камандаў, ужо ў верасьні павінны далучыцца да кампаніі Эўрапейскі Марш “За свабоду”:

1) распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы Эўрапейскага Маршу;

2) выкарыстоўваць усе свае магчымасьці для папулярызацыі Эўрапейскага Маршу – сайты, бюлетэні, электронныя рассылкі, абтэлефанаваньне сябраў і прыхільнікаў;

3) прыйсьці на акцыю Эўрапейскі Марш 14 кастрычніка 2007 году ў 14:00 на Кастрычніцкую плошчу;

4) стварыць сьпісы людзей, якія згодныя вылучыцца ў выбарчыя камісіі;

5) выкарыстоўваць усе рэсурсы, што можна атрымаць пад выбары, на прапаганду Эўрапейскага выбару для Беларусі, кампаніі Эўрапейскі Марш “За свабоду” і арганізацыю масавых акцыяў 25 сакавіка 2008 году пад лёзунгам “За незалежную Беларусь у аб’яднанай Эўропе”.




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: