Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Лішнія людзі
21:36, 10/09/2007, Уладзімір Халіп

У старажытнай Японіі ўсё было проста. Гаспадар, выйграўшы чарговую бітву за ўраджай, старанна ўзважваў здабытак. І калі паводле падлікаў рысу на ўсіх не хапала, рашэнне прымалася кардынальнае. Скарачаўся лішні рот. Звычайна лішнім прызначалі самага нямоглага. З якога ў гаспадарцы карысці ніякай. Магчыма, састарэлы бацька. Удзячны сынок узвальваў яго на плечы і нёс на самую высокую гару. Там лішняга і пакідаў. На міласць багоў.

Дзікунскі звычай!..

Але хто б мог падумаць, што пройдзе ўсяго толькі нейкае тысячагоддзе, і рэха тых змрочных падзей адгукнецца далёка на захадзе. У Беларусі. Дакладней, у РБ.

Свае ўласныя звычаі мы адфутболілі, нібы мяч на прайграным матчы, далёка за трыбуны. Цяпер запаўняем вакуум тым, што пад руку трапляе. І не толькі ўсё расійскае папераймалі, але і да краіны ўзыходзячага сонца ўжо дацягнуліся. Здавалася б, з тамтэйшых звычаяў найбольш прыдатным тут можа быць харакіры. Хто ж не памятае, як уся рэспубліка, затаіўшы дыханне, глядзела на галоўным тэлеэкране разнос высокага чынавенства. І такое яно, чынавенства, і гэткае. Сыходзячы нават з самых сціплых, побытавых уяўленняў аб чалавечай годнасці, можна было чакаць, што нехта не вытрывае, ускочыць і гнеўна спыніць адлуп. Калі ж аднаго з тых, хто ўткнуўшыся носам у блакноцік, мітусліва там нешта крэмзаў, і ўвогуле ахоўнікі падхапілі пад рукі і выштурхнулі за дзверы, наўрад ці хто сумняваўся, што харакіры ўжо не пазбегнуць. Пасля гэткай публічнай знявагі хіба можна проста вярнуцца дамоў і зрабіць выгляд, быццам нічога і не было. Але нічога – вярнуўся. Зрабіў выгляд. І зноў праз нейкую шчылінку ўтачыўся у звычнае асяроддзе. Да тых, з блакноцікамі.

Не, самурайскі кодэкс – гэта нешта чужое і незразумелае. А вось той даўні звычай рашуча і бескампрамісна пазбаўляцца ад людзей, мясцовай уладзе патрэбных не надта, лёг на добра ўгноеную глебу і даў шалёныя парасткі.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што не гэты рэжым быў тут першапраходцам. Кіраўніцтва камуністычнай яшчэ Беларусі засвоіла яго паспяхова і нават удасканаліла адмыслова. З тым сапраўды старажытнаяпонскім спакоем нашы партыйныя правадыры выціснулі адгэтуль няўгоднага ім Алеся Адамовіча.

Гэта ў Маскве дэбільная тамтэйшая гэбуха пасадзіць непажаданага пісьменніка ў самалёт ды выкіне ў якую-небудзь Нямеччыну. А там сустрэне яго Генрых Бёль. Тэлерэпарцёры набягуць. Потым крыку на ўвесь свет – душаць, крыўдзяць, высылаюць!

А тут – партызанскі край. Ніхто не крычыць і глупстваў не дазваляе. Усё ціха, мірна, спакваля. І навокал таго, хто прызначаны лішнім, узнікае раптам нейкі незразумелы туман. І чалавек пачынае ў ім задыхацца. Нічога не можа зрабіць. Усе намаганні марныя. Куды ні ткніся – сцяна. І нават ілбом яе не прабіць. Бо сцяна тая – з ваты.

Потым вынаходніцтва гэта нашчадкі высокіх партыйцаў умела выкарыстаюць у змаганні з Васілём Быкавым. І сапраўды, хіба ўлада змусіла яго да выгнання? Хіба яна распачала няспыннае цкаванне на тэлеэкране? Кожнаму добра вядома, што тэлебачанне тут – самае свабоднае. Народнае, фактычна. І калі яно пачынае нешта такое – гэта ж голас народа. Трэба прыслухацца. І зразумець, чаго ад пісьменніка чакае народ.

А да розных там выдавецкіх планаў улада і ўвогуле дачынення не мае. І не выкідвае адтуль нікога. Проста высветліцца аднойчы прыкрая нечаканасць: хоць вы і класік, і самы запатрабаваны ў чытачоў аўтар, але ў кнігарнях на вашы творы ніводнай заяўкі няма. Тым болей, па хатнім тэлефоне штодзённа пагражае вядома ж не ўлада. І хіба гэта яна на парозе ўласнага дома збіла знакамітага рэжысёра і беларускіх вучоных? Усё тое – прыкрая выпадковасць.

Толькі адна акалічнасць псуе бездакорнае алібі. Выпадковыя бандзюкі яшчэ нідзе і ніколі не памыліліся. Ведаюць дакладна, хто тут лішні.

Ды што асобныя акадэмікі! Ужо Еўрапейскі гуманітарны універсітэт з усёй яго прафесурай і студэнцтвам патрапіў у шэрагі лішніх і быў выціснуты за мяжу. Беларускі ліцэй, які дае выхаванцам такія веды, што варта ім ганарыцца, таксама занесены ў спіс лішніх. І каго там усхвалявала, што пакаранымі будуць дзеці. Выкінулі разам з падручнікамі пад плот стадыёна. А ў адваяваны будынак увабраўся суд – самы справядлівы ў свеце.

Калісьці нечаканая навіна усхвалявала краіну: з’ехаў за мяжу акадэмік Платонаў. Вядомы вучоны, матэматык. Уцечка мазгоў – такая бяда! А цяпер ужо натоўпы знакамітых і яшчэ больш тых, хто ў хуткім часе непазбежна стане знакамітым, пакідаюць або пакінулі ўжо Беларусь. І ні крыку, ні слёз. Абыдземся, як абышліся без Барыса Кіта, дзякуючы якому чужая краіна пакінула на Месяцы след чалавека.

Беларусь у гэткіх людзях патрэбы не мае. У нас свае зацікаўленні. І блукаюць па краі Білі Бонсы мясцовай Феміды і раздаюць маладым, смелым, таленавітым чорныя меткі. Вы – лішні. Граніца яшчэ не на замку. Пакуль не позна – з’язджайце!

А тых, хто не разумее, вучаць. Ды яшчэ як! Не з Марса ж зваліўся пракурор на нядаўнім працэсе ў Нясвіжы. Ведаў ён добра, якія ў грамадзян квітнеючай краіны заробкі. Але запатрабаваў для Насты Азаркі штраф у памеры 500 базавых велічынь – 15,5 мільёнаў рублёў!

Сістэма запраграмавана. І ніякія знешнія ўплывы яна ўжо не ўспрымае. Сістэма, вядома, не новая. Але надзейная. Выпрабавана і ўдасканалена ў незабыўныя трыццатыя. Працуе пакуль не на поўную моц. Але магчымасці мае неабмежаваныя.

І што там нейкія старажытныя японцы! Скараціўшы спажыўцоў рысу на аднаго, яны спадзяваліся неяк дажыць да вясны. Жорстка і дзіка, але размова ішла аб жыцці і смерці шматпакутнай сялянскай сям’і. А тут робіцца тое ж самае, але толькі дзеля камфорту нахабнай і сытай улады. Куды больш дрымучая, чым той бедалага-селянін, яна адчувае ўсю сваю безнадзейную адсталасць у прысутнасці людзей адукаваных, таленавітых, высакародных. Побач з імі ёй няўтульна, як было няўтульна таварышу Сталіну побач з тымі, хто меў сумленне і гонар.

Там, дзе верх бярэ пралетарыят у розных яго абліччах нічога добрага ўжо не будзе. Сталінізм трансфармаваць немагчыма. Нават у познім яго варыянце. І калі дыктатура ўжо ёсць, знойдзецца непазбежна і вялікае мноства людзей ад якіх так ці інакш, а пазбавіцца трэба. І спісы лішніх пры ўсіх дыктатурах складаюцца па аднолькавым узоры: усё насельніцтва, мінус адзін чалавек.


hhhhh



 ССЫЛКИ ПО ТЕМЕ 



 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: