|
|
||||||||||||||||||||
![]()
ВСЕ ПРОЕКТЫ
|
Андрей Мельников: «Верю в чудеса» 14:04, 16/09/2007 -- Веру ў вечнасьць і ўсемагутнасьць трыадзінага Бога. Веру ў тое, што Хрыстос, Сын Божы, пацярпеў за грахі ўсіх людзей, уваскрэс з памерлых, сьмерцю сьмерць зваяваў і тым адкрыў усім людзям шлях да Жыцьця Вечнага. Веру ў Адзіную Сьвятую Саборную і Апостальскую Царкву, у якой усе жывыя. І чым далей, тым больш адкрываецца для мяне жывасьць сьвятых. Першай была Божая Маці – у гомельскім саборы Пятра і Паўла ў 2004-м годзе пільны погляд з вялікай іконы. То быў сьпіс Божай Маці Менскай. Надалей жывы погляд Багародзіцы адкрываўся з іншых ікон, адбылася сустрэча з жывым поглядам Хрыста. Нават калі не было бачаньня гэтага жывога погляду, зварот да пэўных сьвятых праз іх выявы паказваў рэальную сувязь з таямнічым сьветам, дзе яны ёсьць. І амаль адразу прыходзіла дапамога скорапаслушнага мучаніка Трыфана, дапамога Сэрафіма Сароўскага, зусім нядаўна адбыўся цуд сталай дапамогі Сьвятога Мікалая… Веру ў цуды. Часам яны адбываюцца штодня. Цуд – гэта тое, што не дэтэрмінавана, тое, што супярэчыць тэорыі верагоднасьці, фармальнай ды і іншай уласнай лёгіцы, тое, што насуперак ім адбываецца лепш. Цуд пасьпяваньня, цуд выратаваньня, цуд знаходжаньня, цуд паразуменьня і прымірэньня, цуд посьпеху Малітвы і цуд Слова. Веру ў Малітву. Малітва – гэта стасаваньне з Богам, таямніца і вялікае шчасьце, калі ўсьведамляеш, што Бог цябе чуе. Само гэтае ўсьведамленьне даражэй за ўсялякія ўзнагароды і ўвагу з боку грамадзтва, дзяржавы і ўсялякіх іх суб’ектаў. Узнагароды і ўвага часовага неістотныя ў параўнаньні з судакрананьнем вечнасьці. Веру ў Слова. Слова Божае, адлюстраванае ў кнігах далёкіх ад дасканаласьці мнагагрэшных пэрсанажаў Бібліі, зьзяе пры чарговым прачытаньні новым сэнсам і новымі нюансамі, асабліва зьзяе пры супольным чытаньні і супольным служэньні. Веру ў саборнасьць і непазьбежнасьць прыходу да яе. Веру ў Вобраз Божы ў кожным чалавеку і ў мажлівасьць яго абуджэньня ў кожным. У 2006-м моцным штуршком да гэтай веры стала адкрыцьцё зусім чалавечых, бліскучых, бяз злосьці, агрэсіі і страху вачэй дзяцей з амаль поўнай адсутнасьцю інтэлекту ў прытулку мястэчка Мольніца ў некалькіх кілямэтрах ад украінска-румынскай мяжы. Гэта адбылося падчас пілігрымкі да кіраўніка прытулку і манастыра Банчэнь, што разьмясьціўся на чатырохсот сарака гектарах букавінскай зямлі, айца Міхаіла Жара, чалавека з трыма інфарктамі і ракам крыві, майго равесьніка і равесьніка Алеся Пушкіна і Лявона Вольскага, які сьвятлом сваёй любові пераўзыходзіць, бадай, нас трох, разам узятых. Веру ў Любоў – галоўнае зь вядомых нам імёнаў Бога. Менавіта Любоў супрацьстаіць страху, сьмерці і энтрапіі. У Любові няма страху, дасканалая Любоў перамагае сьмерць і робіць рэальным уваскрэсеньне. Веру ў нацыю, патрыятызм, памяць і традыцыю як часткі падмурку ўласнай асобы. Веру ў прызначэньне і мажлівасьць выканаць яго напоўніцу. Веру ў Эўхарыстыю і Літургію. Веру ў Свабоду і ў тое, што сапраўдная Свабода – толькі ў Хрысьце.
1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна. Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org. Экспорт новостей
|