Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віктар Івашкевіч: «Mожна спадзявацца, што кансэнсус з уладай будзе дасягнуты» 16:29, 16/09/2007
15 верасьня ў беларускім ПЭН-цэнтру адбылося паседжаньне круглага стала “Эўрапейская палітыка суседзтва і Беларусь”. З дакладамі выступілі экспэрты ў галіне дачыненьняў Беларусі з Эўрапейскім Зьвязам палітолагі Андрэй Фёдараў і Андрэй Ягораў. У дыскусіі ўзялі ўдзел намесьнік старшыні Партыі БНФ, кіраўнік аргкамітэту Эўрапейскага Маршу Віктар Івашкевіч, сябры Сойму Партыі БНФ Андрусь Саротнік і Юры Чавусаў.
Андрэй Фёдараў у сваім дакладзе распавёў пра гісторыю дачыненьняў Беларусі і ЭЗ са жніўня 1992 году, а таксама дэталёва прааналізаваў выступ Валера Варанецкага на канфэрэнцыі ў Брусэлі. Паводле спадара Фёдарава, улады зараз сур’ёзна ўстрывожаныя тым, што Беларусь можа неўзабаве згубіць статус транзытнай дзяржавы для Эўропы (будуюцца трубаправоды ў абыход Беларусі), аднак пакуль не выконваюць цалкам 12 умоваў ЭЗ.
Андрэй Ягораў выступіў з вынікамі дасьледаваньня, што праводзілася сярод 30 беларусаў, якія маюць досьвед працы з эўрапейскімі праграмамі і праектамі.
Паводле кіраўніка аргкамітэту Эўрапейскага Маршу Віктара Івашкевіча, беларускія ўлады будуць вымушаныя мець стасункі з ЭЗ. “Пасьля таго, як ЭЗ стаў межаваць зь Беларусьсю, яго ўплыў на нас стаў непазьбежным, - сказаў Віктара Івашкевіч падчас дыскусіі. - Вырашэньне праблемы будзе знойдзена тады, калі эліты і ўладаў і апазыцыі дасягнуць пэўнага кансэнсусу. Лічу, што можна спадзявацца на тое, што гэты кансэнсус будзе дасягнуты. Мы заклікаем улады да канстуктыўнага дыялёгу з Эўропаю. Да выкананьня 12 умоваў, якія былі высунутыя ў мінулым годзе”.