Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартия'97
english version | форум | беларуская версiя
новости  |  акции  |  фотохроника  |  громкие дела  |  документы  |  подшивка  |  проекты  


 АРХИВ 
1998-2002

 АРХИВ 

ПнВтСрЧтПтСбВс
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 2021 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОИСК 

расширенный поиск


 ПРОЕКТЫ 


ВСЕ ПРОЕКТЫ

 РЕКЛАМА 
 ПОДПИСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЕКЛАМА 




 НОВОСТИ 



Виктор Ивашкевич: «Надеемся, что власти понимают свою выгоду»
18:11, 20/09/2007

До дня проведению Европейского Марша остается менее месяца. Один из организаторов мероприятия Виктор Ивашкевич рассказал «Народной воле» последние новости о подготовке к акции, которая запланирована на 14 октября.

— Па-першае, зараз мы чакаем адказу ад намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi прэзiдэнта Наталлi Пяткевiч, якой даслалi лiст з просьбай сустрэцца i абмеркаваць правядзенне Еўрапейскага Маршу, — распавядае суразмоўца. — Каму, як не Пяткевiч ведаць, наколькi неабходны сёння для Беларусi стасункi з Еўропай. Лiст быў дасланы заказным пiсьмом, прадублiравалi яго яшчэ i факсам, таму дакладна ведаем, што пасланне дайшло да адрасата. Зараз лiст разглядаецца ў Адмiнiстрацыi.

— У апошнi час узнiклi чуткi, што не ўсе кiраўнiкi палiтычных партый, сустаршынi Аб`яднаных дэмакратычных сiл у аднолькавай ступенi падтрымлiваюць акцыю...

— Падтрымлiваюць усе, i нават 21 верасня ладзяць прэс-канферэнцыю, каб абвергнуць такiя чуткi.

— Якая зараз iдзе арганiзацыйная праца?

— Распаўсюджваем запрашэннi на акцыю i, па вялiкiм рахунку, да апошняга часу нiякiх рэпрэсiй з гэтай нагоды не было (за выключэннем аднаго выпадку). Таму мы ўсё ж такi спадзяёмся на кантакт з беларускiмi ўладамi, хоць, на маю думку, там ёсць прарасiйскiя сiлы, якiя хочуць сарваць дыялог Беларусi з Еўропай. Напрыклад, намеснiк мiнiстра замежных спраў Варанецкi едзе ў Брусель, дзе расказвае аб жаданнi нашай краiны да дыялогу, а ў гэты ж час дома праходзяць суды над маладзёжнымi актывiстамi. I такiм чынам увесь дыялог i ўся паездка проста нiвелiруюцца. Тым не менш наша задача — пераканаць улады, што для iх i для Беларусi лепш, каб абышлося без канфрантацыi.

— У перададзенай у Мiнгарвыканкам заяўцы арганiзатары просяць дазволiць збор людзей на Кастрычнiцкай плошчы з тым, каб пасля рушыць да Нацыянальнай бiблiятэкi. Можа, ужо ёсць нейкi адказ?

— Няма, але па законе адказ нам могуць даць нават за пяць дзён да мерапрыемства. Не пазней 9 кастрычнiка.

— Думаеце, што дазволяць?

— Спадзяёмся, што ўлады зразумеюць сваю выгаду i не атрымаецца так, як на Дзень волi, калi народ рассякалi на групы i ганялi па горадзе. Людзi ж усё роўна выйдуць на вулiцу. Дык прасцей дазволiць мерапрыемства, калi ўлада на самай справе разлiчвае на нейкi дыялог з Еўропай. Беларусь не можа самаiзалявацца, а значыць, мусiць прыслухоўвацца да еўрапейскiх прапаноў. I значыць, — размаўляць з апазiцыяй. Гэта безальтэрнатыўны шлях, i ўсё роўна менавiта па iм жыццё будзе валачы. Толькi можна ўсвядомлена iсцi, а можна ўпiрацца, але будуць цягнуць. У свой час нават Войцэх Ярузельскi, на чыiх руках была людская кроў, зразумеў, што патрэбна садзiцца за стол перамоў з “Салiдарнасцю”. I да старога пасля гэтага не вярталiся. Дык чаму нашы ўлады не зацiкаўлены ў тым, каб пайсцi на дыялог i з Еўропай, i з беларускай апазiцыяй? Вось у чым пытанне, якое мы будзем падымаць на Еўрапейскiм Маршы.

— Чым гэтая акцыя будзе адрознiвацца ад iншых падобных мерапрыемстваў?

— Еўрапейскi Марш ставiць перад сабой мэту падштурхнуць нашы ўлады да рэалiзацыi тых прапаноў, якiя зрабiў Еўрасаюз. Умовы, якiя персанальна абсалютна не кранаюць анiводнага чалавека ва ўладзе. Улада можа прыняць прапановы i гэта рэальна. Таму што гэтага хоча большасць беларускага насельнiцтва i наменклатура. I, натуральна, спадзяёмся, што акцыя 14 кастрычнiка будзе вельмi масавай. Прынамсi, такая ж, як i падчас апошнiх прэзiдэнцкiх выбараў. Мы праводзiм вельмi вялiкую iнфармацыйную работу.

— Колькi, думаеце, чалавек выйдзе на Еўрапейскi Марш?

— Маё меркаванне, што не менш за 30 тысяч.

«Народная воля»




 СЕГОДНЯ 



 РЕКЛАМА 



1998-2007 © Хартия'97. E-mail: charter@charter97.org

Уважаемые коллеги. Напоминаем вам, что при использовании материалов сайта ссылка на пресс-центр Хартии'97 обязательна.

Реклама на сайте. Техническая поддержка webmaster@charter97.org.
Экспорт новостей , информер



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: