17 траўня 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў: Мы чакаем поўнамаштабнага назірання

9

Назіральнікі БДІПЧ АБСЭ правялі сустрэчы з прадстаўнікамі апазіцыі.

Завяршыла візіт у Менск тэхнічная місія БДІПЧ АБСЕ. Яе ўдзельнікі правялі сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў і апазіцыі. Па выніках працы місіі будзе прынятае рашэнне аб накіраванні міжнародных назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, перадае «Радыё Свабода».

Дэлегацыя на чале з намеснікам кіраўніка дэпартамента па назіранні за выбарамі БДІПЧ АБСЕ доктарам Беатай Марцін Разумілавіч азнаёмілася з перадвыбарчай сітуацыяй у Беларусі і падрыхтоўкай да выбараў. Сярод тых, з кім сустракалася місія - патэнцыйныя кандыдаты на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў і Уладзімір Някляеў, намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Валеры Міцкевіч, рэдактар «Советской Белоруссии» Павал Якубовіч. Таксама сустрэчы прайшлі і ў Міністэрстве замежных справаў, Цэнтрвыбаркаме і шэрагу амбасадаў.

«Беата Марцін Разумілавіч падзякавала за рашэнне, як яна сказала, запрашэння місіі АБСЕ. Яна кажа, што гэта дасць магчымасць у спакойнай абстаноўцы, без спешкі, якасна сфарміраваць камісію і правесці назіранне за ўсімі этапамі выбарчай кампаніі, якія іх цікавяць. А далей у асноўным гаворка ішла пра тыя навацыі, якія будуць ужытыя на аснове зменаў у выбарчым заканадаўстве падчас выбараў», - кажа сакратар ЦВК Мікалай Лазовик.

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў адзначыў, што чакае поўнамаштабнага назірання за выбарамі з боку АБСЕ.

«Я казаў пра тое, што ўжо парушаюцца законы, што старшыня ЦВК кажа, што яна - чалец каманды Лукашэнкі, і гэта выключае яе магчымасць займаць пасаду старшыні ЦВК. Таксама казаў адносна рэферэндуму 2004 года. Інтарэсы назіральнікаў накіраваныя на тое, як адбываецца выбарчы працэс, што я раблю і буду рабіць для ўдзелу ў выбарах», - заявіў Андрэй Саннікаў.

Пакуль ад ацэнак адносна сітуацыі чальцы дэлегацыі устрымаліся. Па словах прадстаўніка Бюро Енса-Хагена Эшэнбехер, пасля візіту місія напрацягу аднаго-двух тыдняў падрыхтуе справаздачу. У ёй будзе вызначана, у якой форме АБСЕ будзе весці назіранне за выбарамі, калі і колькі назіральнікаў прыедзе ў Беларусь.

«Мы рады, што мы атрымалі ранняе запрашэнне ад беларускіх уладаў. Гэта выдатна і дае нам дастаткова часу падрыхтаваць місію», - заявіў прадстаўнік АБСЕ.

Чалец праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч падчас сустрэчы з ацэначнай місіяй АБСЕ адзначыў, што грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі застаецца неспрыяльнай для правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў.

«Ніякіх сістэмных зменаў не было, у шматлікіх сферах не змянялася заканадаўства. Я маю на ўвазе закон аб масавых мерапрыемствах і свабодзе асацыяцыяў. Не рэгістравалі новыя палітычныя партыі, не адмянялі артыкул 193-1, неспрыяльная сітуацыя са свабодай слова. Падчас мясцовых выбараў мы не ўбачылі моцных зменаў у лепшы бок. Калі казаць пра асноўныя аспекты кампаніі, як падлік галасоў, правы назіральнікаў, практыка фарміравання камісіяў, дык наўрад ці мы ўбачым штосьці новае на гэтых выбарах», - лічыць Валянцін Стэфановіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках