20 красавiка 2024, Субота, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пшык «звышдзяржавы»

22
Пшык «звышдзяржавы»
Аркадзій Бабчанка

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган адной ракетай паказаў, што Расея - краіна трэцяга свету.

Пра гэта піша ў «Фэйсбуку» расейскі вайсковы карэспандэнт Аркадзій Бабчанка, паведамляе charter97.org.

«Учора, 24 лістапада, вядома, быў знакавы дзень. Пункт біфуркацыі. Калісьці гэта павінна было адбыцца. Таму што тэлевізар рана ці позна, але непазбежна сутыкаецца з рэальнасцю. І - непазбежна ёй саступае.

На свой збіты вайсковы самалёт, фактычна на абвяшчэнне вайны, Расея адказала забаронай пастаўкі кураціны і забаронай турыстам адпачываць у Турцыі. Харч і пейзане - вось і ўвесь набор інструментаў геапалітычнага ўплыву «энэргетычнай звышдзяржавы», які яна была ў стане выставіць, калі дайшло да справы.

І гаворка нават не ў вайсковай сіле. Вайсковая сіла ў Расеі пакуль яшчэ ёсць. Гаворка пра тое, што такая сітуацыя наогул стала магчымая. Цяжка ўявіць, што Турцыя збівае амерыканскі штурмавік, а Штаты ў адказ забараняюць увоз кураціны – але ж праўда? Такая сітуацыя немагчымая ў прынцыпе.

Пуцін ішоў да гэтага ўсе пятнаццаць гадоў. Усе пятнаццаць гадоў - замест таго, каб сапраўды ствараць моцную прававую і эканамічную дзяржаву, рэальнага, а не ўнутрытелевізійнага гульца на сусветным рынку, з якім лічацца і якога паважаюць, а не проста ўсміхаюцца, бо ў цябе ёсць «Іскандэры» і нафта, - усе гэтыя пятнаццаць гадоў ён з усіх сіл рабіў усё магчымае, каб у выніку атрымаць гэты плявок у твар.

Стваралі, стваралі і нарэшце стварылі. Эрдаган адной ракетай адправіў Расею ў раздзел «Краіны трэцяга свету». І ўсе «Іскандэры» сталіся нямоглымі. Бо справа зусім не ў іх.

Развейванне міфа будзе вельмі балючым. Магчыма - крывавым. Але ў кожным выпадку вельмі пахмельным. Прыемнага смеху «Іскандэры».

І, так - яшчэ раз мае віншаванні з Алімпіядай у Сочы», - піша Аркадзь Бабчанка.

Нагадаем, расейскі Су-24 быў збіты раніцай 24 лістапада ля турэцка-сірыйскай мяжы. У Анкары сцвярджаюць, што самалёт уварваўся ў паветраную прастору краіны.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках