29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў новы беларускамоўны пераклад «Новага Запавету»

2
Выйшаў новы беларускамоўны пераклад «Новага Запавету»

Выданне было прэзентавана ў Гародні ўдзельнікам курсаў «Мова Нанова Гародня».

Да 500-годдзя выдання Бібліі Францішка Скарыны, які будзе адзначацца ў 2017, выйшаў новы пераклад «Новага Запавету» і «Прыпавесці Саламона» па-беларуску ў адной кнізе, перадае «Радыё Рацыя».

Гэтае выданне было прэзентавана ў Гародні ўдзельнікам курсаў «Мова Нанова Гародня», з якім пазнаёміў пісьменнік і выдавец Аляксей Шэін.

«Перакладчыкам з’яўляецца пастар менскай Царквы хрысціян веры евангельскай Антоній Бокун, перакладаў ён з арыгіналаў – са старагрэцкай і еўрыта. Наколькі можна ўбачыць тэкст, то ў гэтай кнізе ёсць спроба зрабіць сінтэз такіх дзвюх перакладных традыцый, скажам так, дзвюх традыцый транслітэрацыі імёнаў у заходняй традыцыі і ва ўсходняй».

Гэтай кнігай пачалася агульнанацыянальная кампанія: «Пяцісотгоднасць», якую праводзіць грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма Беларусамі».

Як мяркуе Аляксей Шэін, гэтая кніга з’яўляецца спробай стварэння такога тэксту, які б быў прымальным для хрысціян розных канфесій.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках