29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандаль алкаголем усё ж абмяжуюць

72
Гандаль алкаголем усё ж абмяжуюць

Цалкам магчыма, што ўжо найбліжэйшым часам алкаголь у крамах будзе прадавацца з 9 ранку да 9 вечара.

Міністэрства ўнутраных спраў плануе да 1 лістапада ўнесці ў Савет міністраў праект указа, які карэктуе час і ўмовы продажу алкаголю ў Беларусі. Пакуль ідзе ўзгадненне праекта.

"Да 1 лістапада праект указа будзе ўнесены ў Савет міністраў", - заявіў у аўторак журналістам намеснік начальніка ўправы прафілактыкі ГУАПП МГБ МУС палкоўнік міліцыі Сяргей Красуцкі.

Красуцкі прызнаў: праект праходзіць няпростае ўзгадненне, аднак разуменне і дапамога з боку дзяржаўных органаў ёсць.

"Мы бачым разуменне, сур'ёзную падтрымку і дапамогу з боку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Каб мы атрымалі нарматыўны дакумент, які будзе працаваць і задавальняць усіх", - адзначыў прадстаўнік МУС.

Гандлёвае лобі vs. МУС

У адказ на пытанне пра тое, як паўплывае на магчымыя змены меркаванне гандлёвых сетак, прадстаўнік МУС адказаў: "Ніяк".

"Пастановы прымаюць дзяржаўныя органы. Так, былі звароты, у тым ліку і ад гільдыі півавараў, і яны ўсе кажуць пра быццам бы падзенне даходаў дзяржавы. Напраўду ж упадуць даходы толькі гандлёвых сетак, а не дзяржавы", - сказаў Красуцкі.

Як абмяжуюць продаж алкаголю?

Падзяліўся палкоўнік міліцыі і зместам праекта ўказа. Так, паводле ягоных слоў, будзе ўведзены адзіны час рэалізацыі алкагольнай прадукцыі - гандляваць ёю можна будзе толькі з 9:00 да 21:00.

"Таксама будзе забаронена гандляваць алкаголем у крамах, якія не маюць адасобленых аддзелаў. Праўда, гаворка ідзе пра крамы плошчай ад 400 гандлёвых метраў. Хоць мы першапачаткова планавалі забараніць продаж ва ўсіх крамах без спецыяльных аддзелаў, незалежна ад плошчаў", - сказаў на заканчэнне Красуцкі.

Выказаў упэўненасць прадстаўнік МУС і ў тым, што такія абмежаванні не прывядуць да "наплыву кантрафактнага алкаголю" ў краіне, і дадаў, што такія нормы пойдуць на карысць як грамадству, так і дзяржаве, піша belaruspartisan.org.

Нагадаем, у мінулым годзе абмежаванне, уведзенае на рэалізацыю алкаголю ў гандлёвых сетках, пратрымалася менш за 2,5 месяца і было знятае ў канцы жніўня пасля "алкагольнай" нарады ў Лукашэнкі, які запатрабаваў тэрмінова пазбавіцца ад складскіх запасаў і паставіць усю вырабленую ў краіне прадукцыю ў гандлёвыя сеткі.

Аднак, амаль адразу пасля зняцця забароны катэгарычна супраць гэтага выказаўся МУС, заявіўшы, што з дапамогай урадавых пастаноў мае намер вярнуць абмежаванні на гандаль алкаголем.

Варта адзначыць, што паводле вынікаў даследавання СААЗ за 2008-2010 гады, апублікаваных у мінулым годзе, Беларусь была самай пітушчай краінай у свеце.

З вынікаў 2013 года Беларусь апынулася ў тройцы сусветных лідараў у выдатках на алкаголь, а ў 2014 годзе беларусы былі самымі пітушчымі ў Еўропе.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках