28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг: Павелічэнне вайсковага бюджэту РФ прымушае NATO рэагаваць

2
Столтэнберг: Павелічэнне вайсковага бюджэту РФ прымушае NATO рэагаваць
Енс Столтэнберг
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Генеральны сакратар NATO нагадаў, што пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны краіны-чальцы Альянсу таксама пачалі павелічэнне абаронных выдаткаў.

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заклікаў РФ прадухіліць новую «халодную вайну», каментуючы інфармацыю аб новым узмацненні вайсковага бюджэту Расейскай Федэрацыі. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі перад пачаткам міністэрскай сустрэчы NATO ў Брусэлі, піша segodnya.ua.

«Той факт, што РФ не толькі гатовая інвеставаць у свае ўзброеныя сілы, але таксама выкарыстоўваць свае ўзброеныя сілы супраць сваіх суседзяў, прымушае NATO рэагаваць», - растлумачыў ён.

Столтэнберг падкрэсліў, што нарошчванне вайсковых выдаткаў з боку РФ прадаўжаецца ўжо некалькі гадоў запар. Генеральны сакратар NATO нагадаў, што краіны-чальцы NATO пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны таксама пачалі павелічэнне абаронных выдаткаў.

«Мы пачалі найбуйнейшае ўзмацненне абароны альянсу з часоў «халоднай вайны». Але я хачу падкрэсліць: тое, што робіць NATO - прапарцыйная і ахоўная рэакцыя», - заявіў ён.

«Мы не хочам новай «халоднай вайны» і не хочам новай гонкі ўзбраенняў. Мы хочам, каб NATO і Расея перайшлі да канструктыўнага дыялогу», - дадаў Столтэнберг, заклікаўшы РФ змяніць сваю палітыку.

У той жа час, генеральны сакратар NATO заклікаў краіны-чальцы прытрымлівацца пастаноў аб павелічэнні абаронных бюджэтаў да планавага ўзроўню 2% ВУП. «Але мы не кажам: калі вы не плаціце, мы не будзем бараніць вас. Мы будзем абараняць усе краіны-чальцы», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, прэзідэнт ЗША Барак Абама звярнуў увагу на нераўнамернасць расходаў хаўруснікамі ў NATO выдаткаў на абарону.

Напрыклад, ЗША выдаткоўваюць на абарону 3,4% ВУП у той час, як большасць іншых краін NATO аддаюць на гэта менш чым 2% - рэкамендаванага ўзроўню затрат для чальца NATO. Нямеччына абвясціла аб павышэнні расходаў на абарону на 20 млрд еўраў, але ўсё адно яе выдаткі складаюць толькі 1,2% ВУП.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках