25 красавiка 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапануюць купіць танк за $9 тысяч

22
Беларусам прапануюць купіць танк за $9 тысяч

Дзяржаўны канцэрн прапануе кожнаму ахвотнаму набыць злёгку «мадэрнізаваны» танк Т-54.

На сэрвісе аўтааб’яваў tut.by на продаж выстаўлены транспартны сродак, праходнасці якога пазайздросціць усякі джып.

Гаворка ідзе аб продажы кампаніяй «Белспецкантракт» цягача БТС-4А на базе танка Т-54. У працэсе «мадэрнізацыі» ў танка прыбралі толькі вежу і замест яе дадалі інжынернае абсталяванне. Сам корпус застаўся практычна нязменным, захаваўшы сваю бронеабарону - 90 мм у лабавой праекцыі.

Планетарныя механізмы павароту, бартавыя перадачы і вузлы хадавой часткі базы замененыя на агрэгаты і вузлы танка Т-55.

Машына даволі практычная, на ёй можна праехаць не толькі па глыбокім снезе, але і пад вадой. Для гэтага БТС-4А забяспечаны абсталяваннем для пераадолення водных перашкод (да 5 метраў глыбінёй) з трубой-лазам.

Практычнасці машыне дадае платформа з адкіднымі бартамі, дзе можна перавозіць маёмасць вагой да чатырох тон. Таксама БТС-4А абсталяваны кран-стралой грузападымальнасцю да 3 тон.

Адзінае, што можа не задаволіць будучага ўладальніка - высокі расход дызельнага паліва - блізу 39 к.с. на 100 км. Кошт БТС-4А - 17 183 рублёў (прыкладна 9000 даляраў існым курсам).

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках