23 красавiка 2024, aўторак, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «зайчыкі» 1992 года прадаюць за $3,5 тысячы

15
Беларускія «зайчыкі» 1992 года прадаюць за $3,5 тысячы

Спачатку банкноты выставілі коштам $400 за штуку, але затым ён узрос.

Унікальныя беларускія «зайчыкі» - грошы-ўзоры 1992 года выставілі на расейскім аўкцыёне за вялікую суму - 3,5 тысячы даляраў.

Пра гэта піша сайт «Беларуская баністыка».

Нагадаем, не так даўно на Ebay.com быў прададзены унікальны набор з шасці беларускіх банкнот-узораў 1992 года. У яго ўваходзілі банкноты-ўзоры наступных наміналаў: 50 капеек, 3, 5, 10, 25, 50 рублёў. На ўсіх - чырвоны надпіс «УЗОР» і нулявы нумар.

Паколькі прадавец паказаў, што не гатовы даставіць лот у Беларусь, для нас таргі прайшлі незаўважанымі. У выніку, рэдкія грошыкі сышлі ўсяго за 356 даляраў.

Але іх пакупнік, мабыць, усведамляў усю каштоўнасць пакупкі. Цяпер лот знаходзіцца ў Канадзе і выстаўлены на расейскі аўкцыён Meshok.

Спачатку за унікальныя банкноты прасілі 2400 даляраў (гэта значыць, па 400 за штуку), але цяпер цэннік падняўся да 3500 «зялёных». Дастаўка бясплатная ва ўсякі пункт свету.

«У гэты раз купіць банкноты-ўзоры можа ўсякі ахвотны, але праз кошт, блізкі да максімальнага, прапанова актуальная ў першую чаргу для калекцыянераў, для перакупшчыкаў гэты лот цікавасці не ўяўляе», - мяркуюць аўтары сайта «Беларуская баністыка».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках