29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хацкевіч распавёў, як у кіеўскім «Дынама» жартуюць з беларуса Корзуна

2
Хацкевіч распавёў, як у кіеўскім «Дынама» жартуюць з беларуса Корзуна
Аляксандр Хацкевіч
ФОТА: TELEGRAF/EPA

Паўабаронцу нацыянальнай каманды Беларусі называюць не футбалістам, а хакеістам.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды ў футболе Аляксандр Хацкевіч распавёў у эфіры тэлеканала «Беларусь 5», як жартуюць з беларускага футбаліста ва ўкраінскіх клубах, паведамляе tut.by.

«Калі гуляў за «Дынама» Кіеў, з нас з Бялькевічам не жартавалі. Гэта адразу ў Мікіты Корзуна нашага спытайце. Яго нават футбалістам не называюць, а хакеістам, яшчэ нешта.

Кажуць: «Чаго ты сюды прыехаў, хакеіст. У вас жа хакейная краіна». У гэтым плане ў хлопцаў гумар ёсць. А нас з Валянцінам што там? «Бульбяныя» казалі», - распавёў Хацкевіч.

Поўную версію інтэрв'ю з Хацкевічам, якому 19 кастрычніка споўнілася 43 гады, глядзіце ў відэа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках