23 красавiка 2024, aўторак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрпол адмовіўся шукаць збеглага амбасадара Ежаля

4
Інтэрпол адмовіўся шукаць збеглага амбасадара Ежаля
Міхаіл Ежаль
ФОТА: UKRAFOTO.COM

Інтэрпол заблакаваў файл былога пасла Украіны ў Беларусі.

Як паведаміла «Українськім навінам» інфармаваная крыніца, «картка Ежаля заблакаваная камісіяй у кантролі за файламі Інтэрпола».

Паводле ягоных слоў, блакіроўка карткі або адмова ў вышуку з боку Інтэрпола не азначае страту магчымасці міжнароднага вышуку іншымі каналамі.

Адмірал запасу Міхаіл Ежаль быў кіраўніком Мінабароны з сакавіка 2010-га да лютага 2012-га. У красавіку 2013 года Віктар Януковіч прызначыў яго паслом Украіны ў Беларусі. У траўні 2015 года прэзідэнт Пятро Парашэнка звольніў Ежаля.

Пасля адстаўкі з пасольскай пасады Ежаль застаўся ў Менску. Ва Украіне супраць яго распачатыя дзве крымінальныя справы. У першай яго абвінавачваюць у выдачы незаконных даручэнняў у аплаце за кошт бюджэтных сродкаў камунальных паслуг фірмам, якія забяспечвалі войска харчаваннем, і «прычыненні матэрыяльнай шкоды дзяржаве сумай 42,9 млн грн».

Другая крымінальная справа тычыцца спробы прадаць Расеі два стратэгічныя бамбавікі, шкода, паводле звестак следства, склала больш за 24 млн грн.

Згодна з артыкуламі абвінавачвання, Ежалю пагражае ад пяці да васьмі гадоў турмы. Генпракуратура выклікала экс-міністра на допыт, а пасля абвясціла яго ў дзяржаўны вышук і падала дакументы ў Інтэрпол.

У эксклюзіўным інтэрв'ю выданню «Гордан» Ежаль назваў крымінальныя справы супраць сябе палітычным пераследам.

У траўні tsn.ua паведамляла, што экс-амбасадар пасяліўся ў Менску, у мікрараёне Дразды. У Беларусі ён мае від на жыхарства.

Калі ў канцы лета міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведваў Украіну, мясцовыя журналісты пацікавіліся ў яго, у якім статусе ў Беларусі знаходзіцца Ежаль. На гэта кіраўнік МЗС адказаў, што не ведае, дзе знаходзіцца былы дыпламат і які ў яго статус.

У траўні 2016 году галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціяс паведаміў пра пачатак маштабнага расследавання фактаў сістэмнага зніжэння ўзроўню абараназдольнасці дзяржавы «шляхам продажу заніжанымі коштамі ўзбраення і вайсковай тэхнікі» У крымінальнай справе фігуруюць амаль усе кіраўнікі Міністэрства абароны Украіны, пачынаючы з 1991 года і да моманту пачатку расейскага ўварвання ў Крым і на Данбас.

У верасні 2016 года падчас выступу ў камітэце Вярхоўнай Рады ў пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны, генеральны пракурор Юрый Луцэнка агучыў канкрэтныя лічбы. Са словаў Луцэнкі, толькі ў перыяд з 2005-га да 2014 года было прададзена вайсковай маёмасці на 1 млрд 837 млн 299 тысяч грн. У расследаванні фігуруе і Ежаль, пры якім, паводле звестак следства, ва Украіне было прададзена залішняй вайсковай маёмасці на суму 604 млн 770 тысяч грн.

На гэты момант Ежаль знаходзіцца ў вышуку, супраць яго распачатыя дзве крымінальныя справы. У першай яго абвінавачваюць у выдачы незаконных даручэнняў у аплаце за кошт бюджэтных сродкаў камунальных паслуг фірмам, якія забяспечвалі войска харчаваннем, і «прычыненні матэрыяльнай шкоды дзяржаве сумай 42,9 млн грн». Другая крымінальная справа тычыцца спробы прадаць Расеі два стратэгічныя бамбавікі, шкода, паводле звестак следства, склала больш за 24 млн грн. Згодна з артыкуламі абвінавачвання, Ежалю пагражае ад пяці да васьмі гадоў турмы. Генпракуратура выклікала экс-міністра на допыт, а пасля абвясціла яго ў дзяржаўны вышук і падала дакументы ў Інтэрпол.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках