28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NBC: Злучаныя Штаты Амэрыкі перацялі магчымасці для расейскіх хакерскіх нападаў

NBC: Злучаныя Штаты Амэрыкі перацялі магчымасці для расейскіх хакерскіх нападаў

Аднак спецыялісты сцвярджаюць, што дзейснасць гэтых захадаў часовая.

Прадстаўнікі ЗША ўпэўненыя, што прынятыя ахоўныя захады не дазволяць Расеі здзейсніць новыя хакерскія атакі c мэтай выкрадання электроннай перапіскі, каб паўплываць на будучыя выбары, прынамсі найбліжэйшым часам.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на тэлекампанію NBC News.

Высокапастаўленая крыніца ў выведных колах паведаміла амэрыканскай тэлекампаніі, што ЗША ды іх хаўруснікі перацялі кібэрнэтычныя каналы, якімі, як мяркуецца, карысталася Расія для крадзяжу электронных лістоў уплывовых дэмакратаў ды іншых вядомых амэрыканцаў для наступнай публікацыі праз сайты WikiLeaks, DCleaks і хакера Guccifer 2.0.

NBC News адзначае, што расейскія дзяржаўныя суб'екты і падкантрольныя ім сілы ўваходзяць у лік найбольш майстэрскіх суб'ектаў сусветнай кібэрпрасторы, і таму ім не спатрэбіцца шмат часу, каб знайсці магчымасці для нападаў на новыя сістэмы.

«Я думаю, можна давяраць заявам, што ўрад ЗША робіць усё магчымае, каб спыніць кібэрвыцекі», - заявіў Хуан Саратэ, які займаў адну з кіроўных пасад у галіне барацьбы з тэрарызмам у 2005-2009 гадах.

Пры гэтым ён адзначыў, што расейцы амаль напэўна здолеюць знайсці абыходныя шляхі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках