19 красавiка 2024, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нёман» здабыў Кубак Беларусі

4
«Нёман» здабыў Кубак Беларусі

Гарадзенскія хакеісты перамаглі «Юнацтва» на яго пляцоўцы - 4:1.

«Нёман» падолеў менскае «Юнацтва» на яго пляцоўцы ў сустрэчы ў адказ фіналу Кубка Салея - 4:1.

Каманда з Гародні, такім чынам, стала ўладальніцай трафея: на хатнім лёдзе «Нёман» саступіў з лікам - 4:5.

Прадстаўнікі беларускай сталіцы 5 разоў станавіліся ўладальнікамі Кубка: у 2004, 2009, 2010, 2013 і 2015 гадах. Гарадзенцы да гэтага вечара здабывалі трафей адзін раз у 2014 годзе, нагадвае «Прессбол».

Юнацтва - Нёман - 1:4 (0:2, 1:1, 0:1)

Юнацтва: Мільчакоў (Транічаў); Прэтнар - Чарнавок (К), Мялешка - Туркін - Яфіменка; Кавачэвіч - Нагачоў, Ніінімякі - Корса - Кагалым; Радзінскі - Яроха, Міхно - А.Каракулька - Елісеенка; І.Вусенка - Шэлег, Абакунчык - Развадоўскі - К.Захараў.

Нёман: Трус (Саманькоў); Шырокаў - Марчанка, Жыдкіх - Рэмезаў - Лісічкін; Дарафееў - Маркоўскі, Лааканэн - Пасют - Кіслы; Каршуноў (К) - Бадун, А.Маляўка - Баярчук - С.Маляўка; Я.Сцяпанаў - Гарбачэнка - Бэзайс; Казнадзей, Дадонаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках