25 красавiка 2024, Чацвер, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Эстоніі: ЕЗ не павінен купляць электраэнэргію ў БелАЭС

5
Прэзідэнт Эстоніі: ЕЗ не павінен купляць электраэнэргію ў БелАЭС
Кэрсці КАЛЬЮЛАЙД
ФОТА: EPL.DELFI.EE

Краіны Захаду крытыкуюць Беларусь за невыкананне стандартаў бяспекі пры будаўніцтве АЭС.

Еўразвяз (ЕЗ) не павінен прымаць на свой рынак электраэнэргію з новай беларускай АЭС (БелАЭС) у Астраўцы, калі ў кошце на яе электраэнэргію не будуць адлюстраваныя прыродаахоўныя рызыкі, мяркуе новы прэзідэнт Эстоніі Кэрсці Кальюлайд, піша delfi.lt.

«З Астраўцом відавочная праблема, калі ўсе выдаткі, уключаючы выдатак на прыродаахову і рызыкі, не ўключаныя ў цэнавую формулу. У такім выпадку Еўропа не павінна прымаць такую электраэнэргію на свой рынак», - сказала Кальюлайд пасля сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ ў Вільні.

Экспэрты ў энэргетыцы не раз заяўлялі, што электраэнэргію, якая будзе выпрацаваная на БелАЭС, не трэба прымаць на свой рынак не толькі таму, што станцыя будуецца без выканання патрабаванняў бяспекі, але і таму, што ў размешчаных на ўсход краінах ужываюцца больш нізкія патрабаванні прыродаахоўнай і будаўнічай бяспекі. З гэтай прычыны кошты на такіх АЭС ніжэйшыя - у ЕЗ ужываюцца высокія стандарты.

На БелАЭС, якая будуецца ў 50 км ад Вільні, будуць усталяваныя два рэактары, магутнасць кожнага з якіх складзе 1200 мегават. Першы рэактар плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, а другі - у 2020.

Літва крытыкуе Беларусь за невыкананне стандартаў бяспекі пры будаўніцтве АЭС. Менск адхіляе гэтыя прэтэнзіі як неабгрунтаваныя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках