29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знакі аб бязвізавым уездзе пад Горадняй зрабілі з памылкамі

11
Знакі аб бязвізавым уездзе пад Горадняй зрабілі з памылкамі
Фота: БелТА

З сённяшняга дня замежнікі могуць наведваць Горадню без віз.

Як паведамляе сайт hrodna.life, спецыяльныя знакі, якія папераджваюць турыстаў пра канец бязвізавай зоны, усталявалі вакол Горадні ў аўторак, 25 кастрычніка. Яны выкананыя на трох мовах: расейскай, польскай і ангельскай. На мове найбліжэйшага суседа - Польшчы - атрымалася нават зрабіць памылку.

На знаках напісана «Granica obsharu bezwizowego», хоць слова «зона» па-польску пішацца праз «sz», а не праз «sh». Правільна - «obszaru». Ды і само слова тут не вельмі пасуе: больш пісьменна было б напісаць «strefy bezwizowej».

Фота: БелТА
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках