25 красавiка 2024, Чацвер, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курэйчык: Мая мэта - каб глядач проста прыйшоў у кінатэатр на беларускі фільм

1
Курэйчык: Мая мэта - каб глядач проста прыйшоў у кінатэатр на беларускі фільм
Андрэй Курэйчык

Беларускае кіно павінна выйсці з цесных рамак кінафэстаў у шырокі пракат.

Пра гэта вядомы беларускі кінарэжысёр Андрэй Курэйчык заявіў у інтэрв'ю «Еўрарадыё» з нагоды 23-га міжнароднага фестывалю «Лістапад» у Менску.

«Мая мэта - здымаць хоць бы адзін поўнаметражны, цалкам беларускі фільм на год і пракатваць яго ў кінатэатрах.

Я не магу быць, як Галівуд, з бюджэтам у тысячу разоў меншым, чым у Галівуда. Я не магу быць нават расейскай кінаіндустрыяй, бо ў іх зоркі, якія стала ў тэлевізары, а ў мяне гэтых зорак няма.

Калі беларускае кіно будзе ў кінатэатрах, я скажу, што ўсё ідзе ў правільным кірунку.

Для мяне самы каштоўны паказчык, калі беларускі глядач пайшоў на беларускае кіно не ў рамках нейкай падзеі, а проста прыйшоў у кінатэатр і купіў на яго квіток. Усё», - сказаў рэжысёр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках