20 красавiка 2024, Субота, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт-пакупкі ў Еўразійскім звязе абкладуць мытай

11
Інтэрнэт-пакупкі ў Еўразійскім звязе абкладуць мытай

Бязмытны парог для онлайн-пакупак у краінах ЕАЭС могуць знізіць.

Парог пакупак у інтэрнэт-крамах у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), што не абкладаецца мытай, можа быць зніжаны з 1 тыс. да 500 еўраў праз год пасля ўваходжанне ў дзеянне Мытнага кодэкса ЕАЭС. Яшчэ праз год парог можа быць зніжаны да 200 еўраў. Пра гэта пішуць у аўторак, 6 снежня, расейскія «Ведомости» са спасылкай на прадстаўніка Мінэканамразвіцця.

Даручэнне зніжэння кошту інтэрнэт-пасылак, якія не абкладаюцца мытай ў краінах ЕАЭС, Еўразійскі міжурадавы савет даў Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 16 лістапада, растлумачылі выданню прадстаўнікі Мінэканамразвіцця і ЕЭК.

Як піша газета, у Міністэрстве фінансаў чакаюць, што кодэкс увойдзе ў дзеянне ў сярэдзіне 2017 года. Тады парог будзе зніжаны да 500 еўраў ужо да сярэдзіны 2018 года, растлумачыў газеце прадстаўнік ЕАК.

Цяпер у Расеі не абкладаюцца мытай пасылкі, агульны кошт якіх за месяц не перавышае 1 тыс. еўраў, а іх вага — 31 кг. Звыш гэтай сумы мыта складае 30%, але не менш за 4 еўры за 1 кг.

Абмеркаванне аб зніжэнні бязмытнага парога з 1 тыс. еўраў вядуцца з 2014 года. У 2015 годзе Еўразійская эканамічная камісія разглядала некалькі варыянтаў зніжэння бязмытнага парога кошту, між іншым да 150 еўра і вагой да 10 кг, і фіксаваны збор 25 еўра для больш танных пасылак.

Вясной гэтага года з прапановай знізіць бязмытны парог выступала і Федэральная мытная служба (ФМС). Яе кіраўнік Андрэй Бельянінаў канкрэтных лічбаў не называў, але прыводзіў у прыклад Беларусь, якая ўстанавіла нормы 22 еўры, да якіх можна бязмытна ўвозіць тавар.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках