20 красавiка 2024, Субота, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць кніг, якія рэкамендуе прачытаць Біл Гейтс

3
Пяць кніг, якія рэкамендуе прачытаць Біл Гейтс

Мільярдэр рэгулярна чытае сам і публікуе спісы твораў, якія рэкамендуе да прачытання навакольным.

Мільярдэр і заснавальнік кампаніі Microsoft Біл Гейтс шырока вядомы сваёй любоўю да кніг. Ён рэгулярна чытае сам і публікуе спісы твораў, якія рэкамендуе да прачытання навакольным, піша igate.com.ua Пару дзён таму ў сваім блогу Гейтс апублікаваў чарговую пяцёрку кніг, якія зрабілі на яго найбольшае ўражанне ў 2016 годзе. Вось гэтыя кнігі:

«Тэорыя струн», Дэвід Фостэр Уолес (String Theory)

«Гэтая кніга не мае ніякага дачынення да фізікі, але дзякуючы яе загалоўку вы будзеце выглядаць неймаверна разумным», – жартуе Гейтс. Кніга сапраўды ніяк не звязаная з навукай. Яна з’яўляецца зборнікам эсэ Уолеса, прысвечаных тэнісу. Гэты спорт пададзены з такога незвычайнага пункту гледжання, што чытаць кнігу будзе цікава нават тым, хто ўвогуле ніколі не цікавіўся спартовымі гульнямі. Са слоў Біла Гейтса, цікавай з’яўляецца незвычайная хада думкі аўтара, а таксама наўздзіў жывая мова, якой напісаны твор.

Мемуары Філа Найта (Shoe Dog)

Філ Найт – заснавальнік кампаніі Nike. Ягоныя мемуары з’яўляюцца неймаверна сумленным аповедам аб стварэнні і кіраванні вялікай кампаніяй. Кніга прывабная сваёй беспрэцэдэнтнай шчырасцю. Наўрад шмат хто з вялікіх прадпрымальнікаў ахвочы адкрыцца так, як гэта робіць у сваіх мемуарах Найт. Шлях на вяршыню пададзены тут без купюр, з усёй спадарожнай граззю, рызыкай, і памылкамі.

«Ген», Сідхартха Мукхерджы (The Gene)

Сідхартха Мукхерджы – вельмі незвычайны чалавек. Ён адначасова практычны доктар, навуковец-даследчык, настаўнік медыцыны і ўладальнік Пулітцэравай прэміі за знакамітую навукова-папулярную працу «Кароль усіх хвароб. Біяграфія рака».

Надоечы Мукхерджы апублікаваў чарговы навукова-папулярны бэстсэлер. Кніга «Ген» закліканая распавесці аб генетыцы і геннай інжынерыі людзям, якія не з'яўляюцца спецыялістамі ў гэтай галіне. Вялікая ўвага ў працы надаецца маральна-этычным пытанням рэдагавання геному.

«Міф аб моцным лідару», Арчы Браўн (The Myth of the Strong Leader)

Арчы Браўн – знакаміты брытанскі гісторык і палітолаг. Больш за пяцьдзесят гадоў ён вывучае феномен палітычнага лідарства. У 2014 годзе ён апублікаваў кнігу «Міф аб моцным лідару», у якой сцвярджае, што па-сапраўднаму моцны лідар – гэта зусім не папуліст-гарладзёр, і не аўтарытарны дыктатар. Моцны лідар – гэта, перш за ўсё, чалавек, які ўмее супрацоўнічаць, дэлегаваць паўнамоцтвы і весці перамовы.

На думку Біла Гейтса, гэтая кніга стала неймаверна актуальнай менавіта сёння, пасля таго, як на нядаўніх выбарах Амэрыка абрала сабе вельмі незвычайнага прэзідэнта.

«Сеціва», Грэтхэн Баке (The Grid)

Гейтс прызнаецца, што любіць кнігі, якія з нечаканага пункту гледжання апавядаюць аб звыклых бытавых рэчах. «Сеціва» – менавіта такая кніга. Яна апавядае аб імклівым старэнні электрасетках, і пра тое, чаму чалавецтву трэба як мага хутчэй правесці іх мадэрнізацыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках