Грыбаўскайтэ: РФ кажа пра халодную вайну, а рыхтуецца да гарачай
8- 13.02.2016, 13:44
- 27,135
Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ мяркуе, што расейскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў хітраваў, абвясціўшы аб "пачатку халоднай вайны".
Пра гэта яна абвясціла падчас Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, рэагуючы на выступ Мядзведзева, паведамляе з Мюнхена карэспандэнт "Еўрапейскай праўды".
"Мы можам казаць пра гарачую вайну, бо мы ўжо цяпер бачым уварванне Расеі ў Украіну, агрэсіўныя дзеянні РФ у Сірыі. Гэта не халодная вайна, а гарачая", - мяркуе Даля Грыбаўскайтэ.
Яна заклікала ўсіх удзельнікаў канферэнцыі ўлічваць новую рэальнасць.
Нагадаем, сёння, падчас свайго выступу на Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расея і краіны Захаду ўжо ўступілі ў перыяд "новай халоднай вайны".
"Застаецца недружалюбнай і закрытай палітычная лінія NATO ў дачыненні да Расеі. Можна сказаць і больш рэзка: мы скаціліся ў часы новай халоднай вайны", - заявіў прэм'ер РФ.