24 красавiка 2024, Серада, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO абвінаваціў Крэмль у застрашванні суседзяў

3
Генеральны сакратар NATO абвінаваціў Крэмль у застрашванні суседзяў
Енс Столтэнбэр
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг ізноў выступіў з рэзкай крытыкай на адрас Расеі.

«Расейская рыторыка, яе дзеянні і манеўры стратэгічных ядзерных сіл накіраваныя на тое, каб запалохаць яе суседзяў і пахаваць давер і стабільнасць у Еўропе», - сказаў ён, дадаўшы, што NATO ў выніку мусіць ўзмацняць сваю абарону.

Ён таксама нагадаў, што сілы стрымлівання NATO таксама ўключаюць ядзерныя кампаненты, але альянс займаецца скарачэннем іх колькасці і не выкарыстоўвае для прымусу або застрашвання. З такім заявамі ён выступіў у рамках Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы ў суботу, 13 лютага.

Адначасова Столтэнбэрг запэўніў, што NATO не шукае канфрантацыі і новай халоднай вайны. Паўночнаатлантычны альянс, наадварот, імкнецца да больш канструктыўнага супрацоўніцтва з Расеяй.

«Неабходны дыялог у мэтах павышэння празрыстасці і прадказальнасці», - рэзюмаваў ён.

Расейскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў на канферэнцыі ў Мюнхене прызнаў пагаршэнне стасункаў паміж Расеяй і Захадам, аднак не бачыць у гэтым віны расейскага кіраўніцтва. Ён уважае «недружалюбнай і закрытай» палітычную лінію NATO ў дачыненні да РФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках