29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальнае відэа: інспектары ДАІ «збіваюць пыху» з кіроўцы

162
Скандальнае відэа: інспектары ДАІ «збіваюць пыху» з кіроўцы
Фото с сайта vedomosti.md

Яшчэ не аціх скандал вакол берасцейскага інспектара ДПС Пятручыка, які паслаў кіроўцу на тры літары, як супрацоўнікі з паласатымі жэзламі зноў патрапілі ў стужкі навін.

Гэтым разам вызначыліся інспектары з Наваградка. Інцыдэнт адбыўся 8 лютага каля вёскі Арковічы Наваградскага раёна, пішуць «Беларускія навіны».

Інспектары, якія спынілі самаход менчука для, як яны заявілі, праверкі дакументаў, адмовіліся выносіць пастанову аб адміністрацыйным спагнанні пасля таго, як кіроўца паведаміў ім, што забыўся дакументы і ахвочы аплаціць штраф на працягу пяці дзён, як дазваляе ПВКоАП.

Кіроўца таксама адмовіўся прайсці ў аўтамабіль ДАІ.

Спроба кіроўцы растлумачыць супрацоўнікам ДАІ свае правы і нормы заканадаўства не мела поспеху. Паводле афіцыйнай інфармацыі, кіроўца «паводзіўся з выклікам».

Адзін з інспектараў ліхтарыкам разбіў бакавую шыбу ў аўтамабілі, адчыніў дзверы і з дапамогай свайго напарніка выцягнуў кіроўцу.

На менчука былі надзетыя кайданкі. Яго адвезлі ў Наваградскі РУУС, дзе склалі пяць пратаколаў - чатыры паводле арт.18.18 (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае дакументаў, прадугледжаных правіламі дарожнага руху) і адзін 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў) КоАП.

У паведамленні УУС Гарадзенскага аблвыканкама, апублікаваным пад загалоўкам «Збілі пыху з правакатара», гаворыцца, што суд Наваградскага раёна прызначыў кіроўцу пакаранне ў выглядзе штрафу на суму 10 базавых адзінак, пры гэтым адзначаецца, што правапарушальнік на пасяджэнне суду не з’явіўся.

Аднак сведка, якая ехала ў адным самаходзе з менчуком, сцвярджае, што, па-першае, кіроўца быў на судзе, а па-другое, быў прысуджаны яшчэ і да адміністрацыйнага арышту.

Напісаць каментар 162

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках