28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя апублікавала падрабязнасці аб пратэставаўшым на кране працоўным

11
Міліцыя апублікавала падрабязнасці аб пратэставаўшым на кране працоўным
Дмитрий Столяров (в центре)
Фото: «Радыё Свабода»

Стала вядомая сума, праз нявыплату якой аддзелачнік Дзмітрый Сталяроў забраўся на вежавы кран у Менску.

Як паведаміў сёння аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкама, прычынай свайго ўчынку Дзмітрый Сталяроў назваў невыкананне пастановы суда Першамайскага раёна Віцебска аб спагнанні на ягоную карысць з адной з кампаній 46 млн рублёў.

У ГУУС таксама падкрэсліваюць: інфармацыя аб тым, што Сталяроў з'яўляўся супрацоўнікам АМАП УУС Віцебскага аблвыканкама, якая з'явілася на некаторых інтэрнэт-сайтах, не адпавядае рэчаіснасці: ён быў кандыдатам на службу, аднак пасля стажыроўкі яго не ўзялі на працу ў АУС.

Нагадаем, што аддзелачнік з Віцебска Дзмітрый Сталяроў узлез учора ўдзень на вежавы кран на стадыёне «Дынама» ў Менску, патрабуючы вярнуць яму шматмільённыя запазычанасці ў заробку.

У агульнай складанасці мужчына правёў наверсе больш за пяць гадзін. А 18.15 ён пачаў спускацца ўніз. Калі працоўны спусціўся з крана, да яго адразу ж падышлі людзі ў рабочай форме, узялі пад рукі і пасадзілі ў белы мікрааўтобус. Хто былі гэтыя людзі, невядома.

Пазней Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар менскай міліцыі, паведаміў, што ў Дзмітрыя Сталярова, маладога мужчыны, які залез на будаўнічы кран каля стадыёна «Дынама» і патрабаваў выплаты завінавачанасці ў заробку, узятыя тлумачальныя ў РУУС Ленінскага раёна Менска.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках