Астранаўты паказалі ўнікальныя здымкі паверхні Плутона
3- 29.05.2016, 17:28
- 9,872
На здымках можна ўбачыць раўніны і ўзвышшы, зоны, багатыя на азотны лёд, цёмныя гарыстыя раёны.
Самыя дакладныя і дэталёвыя з існых здымкаў зрабіў апарат NASA New Horizons, які праляцеў над карлікавай планетай у ліпені мінулага года, піша informator.news.
На здымках можна ўбачыць раўніны і ўзвышшы, зоны, багатыя на азотны лёд, цёмныя гарыстыя раёны.
Плутон – найбуйнейшая вядомая карлікавая планета Сонечнай сістэмы. Яна складаецца з каменю і лёду. Планета вельмі маленькая – маса меншая, чым маса Месяца ў шэсць разоў, а аб'ём – у тры разы.